Вернікі і пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску запрашаюць 7 красавіка на парафіяльную адпустовую ўрачыстасць у гонар Езуса Міласэрнага жыхароў горада і гасцей. Папярэднічаць гэтай падзеі будзе 40-гадзіннае набажэнства: 1 і 2 красавіка з 15.00 да 18.00, з 3 па 6 красавіка з 9.00 да 18.00. Парадак святкавання: 10.30-11.30 — духоўная канферэнцыя з музычным суправаджэннем 11.30-13.00 — адпустовая св. Імша і ...
Читать далее »Архив меток: Віцебская катэдра
Духоўна-музычным святкаваннем адзначаць у Віцебску заканчэнне Літургічнага года
Урачыстасцю Хрыста Валадара Сусвету заканчваецца Літругічны год у Касцёле. З гэтай нагоды 26 лістапада і з натхнення св. Цэцыліі ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца духоўна-музычнае святкаванне. У праграме: — канферэнцыя на тэму «Удзел у пераможным Хрыстовым Валадарстве» — арганныя творы Іагана Баха і Дэніса Бэдара Пачатак — 10.30. Уваход вольны.
Читать далее »Катэдральная парафія ў Віцебску запрашае жыхароў і гасцей на свята Божай Міласэрнасці
Парафіяльная адпустовая ўрачыстасць катэдральнага касцёла ў гонар Езуса Міласэрнага адбудзеццва 16 красавіка. Папярэднічаць гэтай падзеі будзе 40-гадзіннае набажэнства, якое распачнецца а 9-й гадзіне 11 красавіка і працягнецца да 18-й гадзіны 14 красавіка. Парадак святкавання ў нядзелю Божай Міласэрнасці, 16 красавіка: 10.30 — духоўная канферэнцыя з музычным суправаджэннем «Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна»; 11.30 — адпустовая св. Імша і эўхарыстычная працэсія ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску
5 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма. На пачатку св. Імшы іерарх павіншаваў прысутнага архімандрыта Сяргея Гаека, які ад нядаўняга часу з’яўляецца адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і прывітаў святароў і вернікаў. У казанні біскуп Алег разважаў над місіяй святара: “Хрыстовае святарства прызначана памнажаць Божую хвалу, таму жыццё і служэнне ...
Читать далее »У Віцебску маліліся аб жыцці вечным для Бэнэдыкта XVI
2 студзеня 2023 года ў Віцебскай катэдры маліліся за спачылага Папу-эмерыта Бэнэдыкта XVI. Ёзаф Ратцынгер, які сваім навучаннем учыніў важны крок у разуменні таямніцы Хрыстовага Касцёла, у разуменні тэалогіі, быў выбітным тэолагам мінулага XX стагоддзя. Для свайго біскупскага герба абраў дэвіз «Cooperatores veritatis» («Супрацоўнікі праўды»). Праз усё жыццё бараніў праўду, тое што ў сучасным свеце вельмі патрэбна для чалавека, бо ...
Читать далее »Святкаванне Божага Нараджэння ў Віцебскай катэдры. Фотафакт
25 снежня, як увесь каталіцкі свет адзначае ўрачыстасць Нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста, святочную Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Пасля Літургіі ўсіх прысутных вернікаў і гасцей святыні запрасілі ў парафіяльную кавярню, дзе дзеці пад кіраўніцтвам сястры Ёнашы Мровец падрыхтавалі і прадставілі гледачам каляднае выступленне. Марына Сінкевіч, тэкст Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота
Читать далее »У атмасферы зычлівасці і ўзаемаразумення. У Віцебску прайшла літаратурна-музычная вечарына
22 кастрычніка ў кавярні культурна-рэлігійнага цэнтра катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася традыцыйная літаратурна-музычная вечарына “А святло вечнае няхай ім свеціць”. У прымеркаванай да дня ўспаміну святога Яна Паўла II імпрэзе, як заўсёды, актыўны ўдзел узялі вернікі парафіяльных супольнасцяў Віцебска. Грунтоўным уступным словам пра раннехрысціянскую каталіцкую пахавальную абраднасць распачаў мерапрыемства пробашч парафіі ксёндз Валеры Марціноўскі. Парафіянін Васіль Мядзюха, ён жа і ...
Читать далее »У Віцебску адбылося асвячэнне фігуры Маці Божай
12 ліпеня на дзядзінцы віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылося асвячэнне фігуры Маці Божай. Устаноўленая адмыслова да дня ўспаміну Маці Божай Шкаплернай у атачэнні туяў і кветніка наўзбоч плябаніі, яна не толькі прыгожа ўпісалася ў відарыс касцёльнай тэрыторыі, але і стане цяпер тым месцам, дзе кожны зможа, не заходзячы нават у святыню, памаліцца да Маці Езуса ў патрэбнай інтэнцыі, скласці ...
Читать далее »Вялікая серада: Імша Хрызма ў Віцебскай катэдры
13 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. канонік Віктар Місевіч, апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей Гаек. Упершыню пасля перыяду пандэміі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі сабраліся разам. «Уваходзім у таямніцу Пасхальнага Трыдуума, перажываючы святую Імшу Хрызма, падчас ...
Читать далее »Карнавал для дзяцей прайшоў у Віцебску
12 лютага ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшло традыцыйнае забаўляльнае мерапрыемства перад Вялікім постам для дзяцей. На карнавал завітала шмат герояў казак і проста добрых людзей, а таксама вясёлы дыджэй. Дзеці разам з сёстрамі не забыліся праз малітву запрасіць на свята Езуса. Пасля спеваў, танцаў і цікавых конкурсаў, якімі быў насычаны карнавал, удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца слодычамі ...
Читать далее »