У Віцебску маліліся аб жыцці вечным для Бэнэдыкта XVI

2 студзеня 2023 года ў Віцебскай катэдры маліліся за спачылага Папу-эмерыта Бэнэдыкта XVI.

Ёзаф Ратцынгер, які сваім навучаннем учыніў важны крок у разуменні таямніцы Хрыстовага Касцёла, у разуменні тэалогіі, быў выбітным тэолагам мінулага XX стагоддзя. Для свайго біскупскага герба абраў дэвіз «Cooperatores veritatis» («Супрацоўнікі праўды»). Праз усё жыццё бараніў праўду, тое што ў сучасным свеце вельмі патрэбна для чалавека, бо яе адсутнасць вядзе да розных складаных і трагічных сітуацый у жыцці.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч разам з віцебскімі вернікамі ўзносіў малітву Богу аб узнагародзе за ахвяру пасвячэння жыцця Папы Бэнэдыкта XVI і, каб тая спадчына, якую ён пакінуў як духоўная асоба, як тэолаг, дапамагала сучаснаму свету знаходзіць дарогу да Бога, сваё жыццё будаваць згодна з навукай Езуса Хрыста, згодна з Евангеллем.

У гаміліі біскуп Алег прыгадаў гісторыю жыцця ад самага нараджэння Ёзафа Ратцынгера аж да смерці Папы-эмерыта Бэнэдыкта XVI.

Марына Сінкевіч, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі