Святкаванне Божага Нараджэння ў Віцебскай катэдры. Фотафакт

25 снежня, як увесь каталіцкі свет адзначае ўрачыстасць Нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста, святочную Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч.

Пасля Літургіі ўсіх прысутных вернікаў і гасцей святыні запрасілі ў парафіяльную кавярню, дзе дзеці пад кіраўніцтвам сястры Ёнашы Мровец падрыхтавалі і прадставілі гледачам каляднае выступленне.

Марына Сінкевіч, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку