5 студзеня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся конкурс батлеек, які ўжо традыцыйна праводзіцца ў Віцебскай дыяцэзіі пасля свята Божага Нараджэння. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (Удзела), парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск), парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Марыі ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Відэазапіс трансляцыі Пастэркі з Віцебска
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі святой Iмшы-Пастэркі ў Вiгiлiю Божага Нараджэння з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Читать далее »Прызначаны пяць юбілейных святыняў з нагоды святкавання 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі
Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г. Гэтымі святынямі сталі: Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе – дыяцэзіяльны Санктуарый ...
Читать далее »У Віцебскай катэдры адзначылі 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча
Што можа сучасны чалавек сказаць пра асобу, якая жыла 400 год таму назад? Што можа распавесці пра таго, хто трагічна закончыў жыццё на нашай віцебскай зямлі… Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў літаратурных творах і малюнках удзельнікаў конкурсу “неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК”, які прысвечаны 400-годдзю мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча. Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, літургічны ўспамін якога прыпадае на ...
Читать далее »Духоўна-музычным святкаваннем адзначаць у Віцебску заканчэнне Літургічнага года
Урачыстасцю Хрыста Валадара Сусвету заканчваецца Літругічны год у Касцёле. З гэтай нагоды 26 лістапада і з натхнення св. Цэцыліі ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца духоўна-музычнае святкаванне. У праграме: — канферэнцыя на тэму «Удзел у пераможным Хрыстовым Валадарстве» — арганныя творы Іагана Баха і Дэніса Бэдара Пачатак — 10.30. Уваход вольны.
Читать далее »У Віцебску прыняў хрост вернік ва ўзросце 84 гадоў
У Віцебску ў парафіі святога Антонія Падуанскага 9 лістапада 2023 года быў ахрышчаны спадар Леанід. Спадару Леаніду 84 гады. Падчас размовы з пробашчам парафіі кс. Антонам Лагунёнкам Леанід папрасіў, каб яго пахрысцілі. Ён сказаў, што верыць у Бога і хоча быць з Ім. Праз тры тыдні, пасля падрыхтоўкі да сакраманту хросту, яго ахрысцілі падчас св. Імшы. Хроснымі бацькамі Леаніда былі ...
Читать далее »Святыя Місіі адбыліся ў касцёле Святога Духа ў Віцебску
З 22 па 29 кастрычніка ў касцёле Святога Духа (г. Віцебск) адбыліся першыя ў гісторыі храма Святыя Місіі. Правялі іх місіянеры-аблаты Беззаганнай Панны Марыі з Шуміліна айцец Павел Лемех OMI і айцец Анджэй Юхневіч OMI. 2023 год для касцёла Святога Духа багаты на памятныя і важныя падзеі. 28 мая адсвяткавалі 20-годдзе заснавання супольнасці парафіяльнай і 10-годдзе кансэкрацыі святыні. А праз ...
Читать далее »Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых у парафіях Віцебска
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сер) – св. Імша: 8:30, 18:00; Успамін усіх памерлых 2 лістапада (чц) – св. Імша з выпамінкамі 8:30, 18:00; 4 лістапада (сб) 12.00 — малітва на могілках у в. Копці (гарадскі аўтобус №31 даязджае да могілак); 01.11 — 08.11 (актава Ўрачыстасці Ўсіх Святых), 18:00 – св. Імша ...
Читать далее »Першы юбілей віцебскай супольнасці «Маці ў малітве»
22 кастрычніка супольнасць «Маці ў малітве» з парафіі святога Антонія ў Віцебску адзначыла свой 5-гадовы юбілей. Назва гэтай супольнасці гаворыць сама за сябе. Мы молімся за дзяцей і ўнукаў сваіх, і не толькі за іх. Інтэнцый многа і мы ўпэўнены, што яны даходзяць да Бога. На сустрэчу прыехала куратар суполак па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч з Браслава, а таксама члены ...
Читать далее »Катэхеты Віцебскай дыяцэзіі распачалі разам новы катэхетычны год
9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!