Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

18-19 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая  адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Тэма — «Марыя — ахоўніца згоды і супакою».

Праграма ўрачыстасці:

Пятніца, 18 жніўня:

16.00 — 18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.00 — канферэнцыя і аднаўленне сужанскіх абяцанняў
19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту канфірмацыі
21.00 — Акафіст (Грэка-католікі)
21.30 — Крыжовы шлях
22.15 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі)
23.15 — ружанцовая малітва і працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада

Субота, 19 жніўня:

00.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (прыватная малітва)
07.00 — святая Імша на лацінскай мове
08.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
09.00 — ружанцовая малітва
11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары

У касцёле будзе магчымасць запісаць Інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.

Waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі