У Браславе адбылося благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы навучальны год

braslay_ navuchalny godЯк кожны год на пачатку верасня ў касцёле кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд асвяціў школьныя прылады, каб Пан Бог благаславіў вучням і студэнтам на новы навучальны школьны і катэхетычны год.

Падчас Святой Імшы вернікі маліліся ў інтэнцыі бацькоў, настаўнікаў, катэхэтаў і выхавацеляў.

 За ўсіх дзяцей і моладзь, якія распачалі новы навучальны і катэхэтычны год, за тых хто ў гэтым годзе пайшоў у першы клас, а таксама распачаў навуку ў вышэйшых навучальных установах, за тых, хто ў гэтым навучальным годзе скончыць школу…

braslay_ navuchalny god_3

У дарах, апрача хлеба і віна, дзеці і моладзь прынеслі званок, гукам каторага пачынаюцца заняткі ў школе, дзённік, у якім бачна паспяховасць вучня, сшыткі для катэхэзы, крэйду.

braslay_ navuchalny god_4

 

Гэта ўсё з’яўляецца сімвалам вучобы, і прынясення ў дар азначае просьбу аб Божай Мудрасці, просьба быць добрымі вучнямі і развіваць свае здольнасці і таленты.

braslay_ navuchalny god_2

Чарговы школьны і катэхэтычны год дае новыя магчымасці фізічнага і духоўнага ўзросту.

Няхай Хрыстовае благаслаўленне дапаможа пераадолець цяжкасі, якія будуць сустракаць на сваім шляху вучні і настаўнікі.

Людміла Бурлевіч, тэкст;
Ірына Гайдамовіч, фота

waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі