Архив меток: Браслаў

У Браславе сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні

1 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы. Браслаўская святыня ў гэты прыгожы дзень сабрала шматлікіх гасцей: біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і святароў, сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, родных і сяброў ...

Читать далее »

Манастыр у Браславе і абраз Маці Божай Браслаўскай на старых выявах

На электронным рэсурсе бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук апублікаваная лічбавая копія гравюры другой паловы XVIII стагоддзя, на якой выяўлены абраз Маці Божай Браслаўскай. Кідаюцца ў вочы якаснае мастацкае выкананне і “водныя” матывы ў афармленні. Выява з’яўляецца сведчаннем часу, калі пашыралася шанаванне гэтага цудадзейнага абраза. Сама гравюра не надта вялікая: 17,8 на 11,2 сантыметраў – крыху большая за стандартную паштоўку. ...

Читать далее »

“Мы – дзеці Твае”. У Браславе адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай

Браслаўшчына – край азёраў і прыроды, якая захапляе сваёй прыгажосцю не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з усёй Беларусі і нават замежжа. Улетку сюды прыязджае шмат турыстаў, каб правесці свой адпачынак. Але прыгажосць прыроды – не адзінае, што прываблівае людзей. Сваіх дзяцей тут заўсёды чакае Маці Божая Браслаўская. Памаліцца перад яе цудадзейным абразом імкнуцца вернікі напрацягу ўсяго года, а ...

Читать далее »

Маці Божая Браслаўская сустрэла сваіх пілігрымаў

2024 год стаў юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 25 год з яе заснавання, 15 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а яшчэ 600 год існавання парафіі ў Браславе і 200 год мураванаму касцёлу. Для пілігрымаў гэта стала штуршком, каб накіравацца ў край азёраў да Нябеснай Маці. Таму ў гэтым годзе на роварах прыехалі з Мёраў і Паставаў і пешшу прыйшлі ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае ў 10-ю юбілейную пілігрымку ў Браслаў

Пешая пілігрымка распачнецца 14 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Кіраўнік — кс. Мікалай Ціхановіч. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Шаркаўшчына; 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы; 3 дзень: Барадзенічы – Браслаў. Рэгістрацыя да 11 жніўня праз гугл-форму>> Унёсак пілігрыма складае 20 рублёў.

Читать далее »

Дні моладзі ў Браславе, як гэта было? Аповед удзельніцы

Каму з моладзі Віцебскай дыяцэзіі не знаёмы санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у сонечным Браславе? Кожны год мы з іншымі пілігрымамі збіраемся ў гэтым месцы ў жніўні, каб разам святкаваць адпустовыя ўрачыстасці. Аднак у гэты раз у моладзі была іншая нагода, каб зноў наведаць Марыю Валадарку азёраў, бо менавіта тут праходзілі IV Усебеларускія дні моладзі. Гэта месца было выбрана невыпадкова, ...

Читать далее »

У Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці

1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці, што ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі, паведамляе catholic.by. Папа Францішак запрасіў дзяўчынак і хлопчыкаў сустрэцца ў Рыме 25-26 мая 2024 года, а каб добра падрыхтавацца, рэкамендаваў ім маліцца словамі Езуса – прамаўляць «Ойча наш» кожную раніцу і кожны вечар, па магчымасці ...

Читать далее »

Першая Святая Камунія адбылася ў Браславе

У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з браслаўскай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым. Да Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з с. Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў пажадаў дзецям надоўга запомніць гэты момант, ...

Читать далее »

Падлеткі Браслаўскай парафіі прайшлі сімвалічным Крыжовым шляхам Любові

Шмат дарог, сцяжынак ёсць у жыцці. Дарога ў школу, у садок, да працы, на сустрэчу з каханай і каханым, дарога ў касцёл, у краму… Але найпрыгажэйшы шлях – гэта шлях, які перажываем кожную пятніцу ў нашых касцёлах, шлях нашага Настаўніка і Збаўцы – Крыжовы шлях Любові. Ідучы па жыцці разам з Езусам вучымся, якія каштоўнасці трэба выбіраць, каб быць сапраўдным ...

Читать далее »

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

28 студзеня ў санктуарыі Маці Божай Браслаўскай сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні. Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнукаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці. Сустрэча стала добрай нагодай для ўдзельніц лепш ...

Читать далее »