1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці, што ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі, паведамляе catholic.by.
Папа Францішак запрасіў дзяўчынак і хлопчыкаў сустрэцца ў Рыме 25-26 мая 2024 года, а каб добра падрыхтавацца, рэкамендаваў ім маліцца словамі Езуса – прамаўляць «Ойча наш» кожную раніцу і кожны вечар, па магчымасці ў сям’і, з бацькамі, братамі, сёстрамі, бабулямі і дзядулямі. У пасланні да дзяцей прапанаваў дзецям сваю малітву: “Прыйдзі, Дух Святы, пакажы нам сваю прыгажосць, якая адлюстроўваецца ў абліччах дзяўчат і хлопцаў зямлі. Прыйдзі, Езус, Які чыніш усё новае, Які ёсць дарогай, што вядзе нас да Айца, прыйдзі і заставайся з намі. Амэн”.
Арганізатары запрашаюць дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі.
Праграма:
- 10.00 — рэгістрацыя
- 11.00 — прывітальнае слова
- 11.15 — святая Імша
- 12.30 — гісторыя будслаўскай святыні
- 13.00 — абед
- 13.45 — забаўляльная праграма
- майстар-класы для дзяцей з асаблівасцямі
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- благаслаўленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
Для ўдзелу парафіяльнай групай трэба абавязкова зарэгістравацца:
З пытаннямі звяртацца на пошту: samaranin24@gmail.com
альбо па тэлефоне: +375 (44) 770 09 01
