Архив меток: Віцебская дыяцэзія

У Браславе прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі

19 верасня ў Браславе катэхеты Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся, каб падзяліцца вопытам і разам паразважаць над сваёй місіяй у Плане збаўлення. Асноўнай тэмай сустрэчы стаў шлях вучняў Езуса ў Эмаўс. А правесці катэхетаў праз гэтую нялёгкую частку Евангелля быў запрошаны а. Карэнтын Бонавентура Н’тонтас – выкладчык Каталіцкай вышэйшай духоўнай семінарыі Марыя – Царыца Апосталаў, вікарый Парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў ...

Читать далее »

“Святы Францішак, вядзі нас да Хрыста!” – у Дзеркаўшчыне прайшла VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

12 жніўня вёска Дзеркаўшчына на Глыбоччыне сабрала юных католікаў з трох парафій, каб разам праславіць Бога, пазмагацца ў спаборніцтвах і адчуць сапраўднае братэрства. Сёлетняя Парафіяда, якая ўжо восьмы раз аб’ядноўвае дзяцей і моладзь Віцебскай дыяцэзіі, прайшла пад дэвізам “Святы Францішак, вядзі нас да Хрыста!”. Удзел у ёй прынялі каманды з Глыбокага, Германавічаў і гаспадары – дзеркаўшчынцы. Супольнасць, якую не зламаць ...

Читать далее »

«Бог праз нас здзяйсняе Сваё служэнне»: біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з духавенствам у Паставах

11 чэрвеня 2026 года ў гістарычным касцёле св. Антонія Падуанскага ў Паставах сабраліся святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта і супольнай Літургіі гадзін. Галоўнай падзеяй стала святая Імша на лацінскай мове, якую ўзначаліў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. У сваім прывітанні іерарх падкрэсліў асаблівы кантэкст сустрэчы: «Збіраемся ў сэрцанаў, напярэдадні іх патранальнага свята ...

Читать далее »

Фотафакт: Эўхарыстычныя працэсіі Божага Цела прайшлі ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі

4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у некаторых парафіях Віцебскай дыяцэзіі адбыліся традыцыйныя працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а ў іншых парафіях працэсіі адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю. Вернікі праходзілі па вуліцах гарадоў, спыняючыся каля спецыяльна падрыхтаваных алтароў. Найсвяцейшы Сакрамант пад балдахінам праносілі па вуліцах святары. Падчас прыпынкаў каля алтароў чыталіся Евангеллі і прамаўляліся малітвы. Эўхарыстычныя працэсіі — гэта публічны ...

Читать далее »

Вы – радасць Касцёла на Віцебшчыне: у Віцебску адбылося святарскае пасвячэнне

У апошні дзень тыдня Добрага Пастыра, 2 мая, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вельмі важная падзея для ўсёй дыяцэзіі. Два дыяканы – Антон Тышко з Глыбокага і Андрэй Януль з Пагошчы – прынялі сакрамант прэзбітэрскага пасвячэння. Урачыстае набажэнства ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Стаць сведкамі гэтай падзеі, павіншаваць, падтрымаць і памаліцца за новых святароў прыехала незлічоная колькасць вернікаў ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча руху “Маці ў малітве” Віцебскай дыяцэзіі

У свята Яна евангеліста ў наймаладзейшай парафіі Віцебскай дыяцэзіі — парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху “Маці ў малітве”. На яе сабраліся прадстаўніцы як з заходніх, так і ўсходніх парафій Віцебшчыны — больш за 120 чалавек.  Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебравалі духоўны настаўнік супольнасці ксёндз Антон Лагунёнак, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў ...

Читать далее »

Лістападаўскі з’езд святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Мёрах

11 лістапада ва ўспамін св. біскупа Марціна Турскага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах праходзіла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі разам з біскупам Алегам Буткевічам. Як адзначыў на самым пачатку іерарх, “перад усім гэта сустрэча з Езусам, са Словам Божым, якому мы сталіся слугамі. Божае слова нагадвае, каб не чакаючы ўзнагароды тут у гэтым свеце, мы ...

Читать далее »

У Докшыцах прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі

22 верасня ў парафіі св. Тройцы ў Докшыцах прайшла сустрэча катэхетаў на тэму :«Катэхеты – пілігрымы надзеі». Першым і галоўным пунктам праграмы была Эўхарыстыя, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Пад час гаміліі іерарх нагадаў пра вартасць паслугі катэхета розным узроставым катэгорыям, імкненне сучаснага Касцёла да сінадальнасці, а таксама нагадаў пра місію катэхета як “пошуку чалавека”. Наступным пунктам праграмы была канферэнцыя ...

Читать далее »

Міласэрнасць – гэта душа хрысціянскага жыцця. Агляд дзейнасці “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі

Дабрачыннасць – гэта не проста дзеянні, але і спосаб перадачы чалавечнасці і спачування. У сучасным свеце, дзе шмат людзей сутыкаецца з цяжкасцямі, важнасць дапамогі тым, хто ў патрэбе, набывае асаблівае значэнне. Дабрачынныя праекты не толькі здольныя змяніць жыццё людзей, што маюць патрэбу, але і ўзбагаціць тых, хто дапамагае, ствараючы пачуццё супольнасці і ўзаемадапамогі. Яны вучаць нас спачуванню і цярплівасці. ІІІ ...

Читать далее »