Згодна з дэкрэтам біскупа Алега Буткевіча ад 26 лістапада 2019 года Віцебская дыяцэзія мае яшчэ аднаго экзарцыста. Ім прызначаны кс. доктар Мікалай Ціхановіч, дэкан Глыбоцкі, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. З мая 2019 года і да гэтага моманту ў Віцебскай дыяцэзіі быў адзін святар-экзарцыст: а. Аляксандр Жарнасек МІС (Орша). Марына Сінкевіч
Читать далее »Архив меток: Віцебская дыяцэзія
Галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка» прызначаны Грэміяльным Канонікам Віцебскага Катэдральнага капітула
12 лістапада ва ўспамін св. Язафата Кунцэвіча падчас урачыстасці святкавання 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч абвясціў аб прызначэнні кс. Віктара Місевіча Грэміяльным Канонікам Віцебскага Катэдральнага капітула. Біскуп Алег адзначыў кс. Віктара гэтым тытулам, улічваючы яго заслугі перад Касцёлам у Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва за працу па стварэнні і функцыянаванні газеты “Каталіцкі Веснік”, працу ў Біскупскім судзе Віцебскай дыяцэзіі і ...
Читать далее »Яшчэ тры дзіцячыя цэнтры Caritas адкрылі ў Віцебскай дыяцэзіі
Дзякуючы праекту “Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей на Беларусі”, рэалізаванаму дзякуючы Caritas Polska i праграме Польская дапамога Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ў 2019 годзе ў Віцебскай дыяцэзіі адкрыліся тры новыя святліцы: пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у Браславе і Глыбокім. У памяшканнях праведзены рамонт, закуплена неабходнае абсталяванне, тэхніка, мэбля, посуд, неабходныя канцтавары, матэрыялы для заняткаў. ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 8 кастрычніка ў Глыбокім
Пачатак спаткання ў 11.00 у парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча па вул. Савецкая 4. Падчас сустрэчы таксама адбудзецца прэзентацыя дзіцячага мультфільма па біблійнай тэматыцы. Вялікая просьба паведаміць аб сваім удзеле да 6 кастрычніка па тэлефоне: +375(29) 274-84-55 (Марына) або на e-mail: kasc_sw_trojcy@mail.ru
Читать далее »20 год Віцебскай дыяцэзіі. Фільм
13 кастрычніка 2019 года спаўняецца дваццаць гадоў, як згодна з булай св. Папы Яна Паўла ІІ была ўстаноўленая Віцебская дыяцэзія. З гэтай нагоды быў створаны фільм, які ўпершыню быў паказаны падчас урачыстасці ў Браславе 17 жніўня 2019 года. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у цэнтры дыяцэзіі
7 жніўня ў Віцебску распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў з дзевяці парафій: Віцебск (катэдра і св. Антонія), Варапаева, Ваўкалата, Пагошча, Лынтупы, Мёры, Глыбокае і моладзь БГКЦ. Сама Парафіяда будзе доўжыцца тры дні і складаецца з трох частак: святыня, тэатр і спорт. Спаборніцтвы прысвечаныя 20-годдзю заснавання Віцебскай ...
Читать далее »Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года. Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...
Читать далее »Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць з 22 па 25 ліпеня (+праграма)
Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Умовы ўдзелу: узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў); начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат ...
Читать далее »Дэкрэты біскупа Алега Буткевіча па персанальных зменах у дыяцэзіі
Шаноўныя святары і кансэкраваныя асобы, біскупам Віцебскім выдадзены наступныя дэкрэты па персанальных зменах у Віцебскай дыяцэзіі. Дарагім святарам і дыякану шчырая ўдзячнасць за працу ў мінулых парафіях. Жадаю Божага бласлаўлення ў паслузе на новым месцы. кс. Віктар Місевіч, канцлер Дэкрэты Біскупа Віцебскага: — дк. Алег Зямчонак з днём 28.04.2019г. накіраваны ў парафію Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы. — кс. Павел ...
Читать далее »«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правёў акцыю па забеспячэнні сельскагаспадарчымі жывёламі патрабуючых
Вясной 2019 года Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю, скіраваную на падтрымку людзей у патрэбе. Сутнасць акцыі была ў тым, каб забяспечыць сельскагаспадарчымі жывёламі і птушкай шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія сем’і, а таксама інвалідаў, самотных пажылых і малазабяспечаных грамадзянаў. Безумоўна, такая дабрачынная акцыя мае вялікую сацыяльную значнасць, спрыяе павышэнню дабрабыту малазабяспечаных грамадзян і гарантуе іх сацыяльна-працоўную занятасць. Антаніна Палінская, ...
Читать далее »