У Браславе адбудзецца першае дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым

29 кастрычніка 2022 года ў Браславе адбудзецца першае агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.

Праграма:

10.00 — прывітанне, знаёмства;
— Вяночак за памерлых;
— Святы Ружанец (таямніцы балесныя);
11.00 — канферэнцыя «На шляху да вечнасці» — Місія і заданні Апостальства дапамогі душам чысцовым (Аліна Новікава);
12.00 — канферэнцыя «Малітва за памерлых — актыўны ўдзел у місіі збаўлення душаў» (кс. Мікалай Ціхановіч);
13.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч);
— абед і раз’езд.

Паведаміць пра свой удзел неабходна да 20.10.2022 г.

Кантактная інфармацыя: +375(33) 329-91-62 — кс. Славамір Самковіч, душпастыр груп АДДЧ Віцебскай дыяцэзіі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі