27 красавіка 2019 года ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання. Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года, 23 сакавіка адбыўся яго першы парафіяльны этап, затым дэканальны і вось цяпер апошні — дыяцэзіяльны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 9-11 год (могуць быць ...
Читать далее »Архив меток: Віцебская дыяцэзія
Калядная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку
20 снежня святары і сёстры прыбылі ў Наваполацк, каб памаліцца з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса гасцінна расчыніла дзверы свайго храма для гасцей. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, але гэта была своеасаблівая – святочная. Падчас адарацыі духавенства і кансэкраваныя асобы маглі ў цішыні прадставіць Езусу свае клопаты і парафіяльныя справы. У ...
Читать далее »Над суперздольнасцямі хрысціяніна разважала моладзь на “Андрэйках” у Глыбокім (+відэа)
1 снежня 2018 года, першы зімовы дзень і апошняя субота перад Адвэнтам, сабралі маладых людзей з усёй Віцебскай дыяцэзіі ў Глыбокім. Больш за 210 чалавек вырашылі разам сустрэцца, каб радасна і з карысцю правесці час перад радасным чаканнем на прыйсце Збаўцы. Вось ужо чацвёрты раз Глыбоцкая парафія запрашае моладзь не толькі сваю, але з усёй вобласці на “запусты”. Гэтым разам ...
Читать далее »У Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі
Падзея адбылася ў суботу, 17 лістапада, у парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча пры касцёле Святой Тройцы. На сустрэчы прысутнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, святары, сёстры законныя, свецкія катэхеты. Пасля прывітальнага слова першым выступіў з дакладам на тэму “Інтэрнэт для катэхезы: шанец ці пагроза?” выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Андрэй Лішко. ...
Читать далее »Дыяцэзiяльная пiлiгрымка сем’яў пройдзе ў Паставах
Сардэчна запрашаем прыняць удзел у дыяцэзiяльнай пiлiгрымцы сем’яў «Да будзе мне па слову твайму», якая адбудзецца 24-25 лiстапада ў парафii Святога Антонiя Падуанскага ў Паставах. Праграма: 24 лiстапада: 13.30 – прывiтальнае слова; 13.40 – перапынак на каву; 14.00 – канферэнцыя; 15.00 – Вяночак да Божай Мiласэрнасцi з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту; 16.00 – святая Iмша; 17.00 – майстэрнi (прыняцце і ўзаемаразуменне ...
Читать далее »У Браславе праходзяць дыяцэзіяльныя дні моладзі
23 ліпеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачаліся Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга дыяцэзіяльнага форуму маладых — «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Больш за 100 юнакоў і дзяўчат прыехалі у Браслаў, каб правесці час у супольнай малітве, у дзяленні сваім духоўным вопытам, і каб проста пабыць разам. Да моладзі з Віцебскай дыяцэзіі далучыліся таксама юнакі і ...
Читать далее »Конкурс на стварэнне лагатыпу душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Запрашаем да ўдзелу ў стварэнні сучаснага, арыгінальнага, лёгка распазнавальнага лагатыпу, які будзе выкарыстоўвацца ва ўсёй інфармацыйна-рэкламнай і прадстаўнічай прадукцыі дыяцэзіяльнага душпастырства моладзі. Лагатып – візуальны сімвал (арыгінальны малюнак, абрыс), які адлюстроўвае ўнікальнасць, індывідуальнасць і напрамкі таго, што ён прадстаўляе. У дадзеным выпадку – душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Умовы ўдзелу ў конкурсе: Сваю працу трэба даслаць да 31 мая 2018 года ...
Читать далее »Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў “беларускім Версалі”
Спатканне адбылося ў чацвер, 17 мая, у парафіі святой Ганны ў Мосары (Шаркаўшчынскі дэканат). Сустрэча распачалася малітвай з Літургіі гадзін і асабістай адарацыяй у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакраманце. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Віцебскі ардынарый маліўся і прасіў аб дарах Духа Святога, каб умацоўваў святароў быць сведкамі ўваскрасення Хрыста там, дзе іх паставіў, каб іншым ...
Читать далее »ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачнецца 8 жніўня ў Оршы (+умовы)
ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі 8-11 жніўня 2018 года. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Касцёл — гэта сям’я». У праграме Парафіяды прадугледжаны святая Імша і сумесная малітва, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы і знаёмствы са святымі, разважанне Бібліі і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрт і танцы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, а таксама ...
Читать далее »Расклад біскупскіх візітацый у Віцебскай дыяцэзіі на 2018 год
У 2018 годзе працягнецца апошні этап пастырскай візітацыі парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях. Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага ...
Читать далее »