Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць з 22 па 25 ліпеня (+праграма)

Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Умовы ўдзелу:

  • узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў);
  • начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат і спальнік);
  • асабісты ўклад: 10 руб. ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад укладу пры цяжкім матэрыяльным становішчы);
  • рэгістрацыя: абавязковая і падоўжана да 17 ліпеня;
  • запіс груп: абавязкова падаць назву парафіі, спіс удзельнікаў (імя і прозвішча, год нараджэння), кантактны тэлефон апекуна.
  • індывідуальны запіс: імя і прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.

Кантактная інфармацыя і запіс:
+375295664833 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
ВКонтакте: vk.com/ddm.vicebsk

Праграма:

Панядзелак, 22.07.2019
15.00-17.00 – Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў Дзён моладзі;
17.00 – Адкрыццё дзён моладзі;
17.30 – Св. Імша;
18.45 – Вячэра;
19.30 – Канферэнцыя;
20.15 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
21.00 – Размеркаванне на начлег;

Аўторак, 23.07.2019
8.30 – Ранішняя малітва;
9.00 – Сняданне;
9.30 – Біблійная сустрэча;
10.30 – Інтэграцыйны час;
12.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы;
13.00 – Св. Імша;
14.00 – абед;
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.15 – Канферэнцыя;
16.00 – Інтэграцыйны час;
17.00 – Выстава і канферэнцыя “Два шляхі”;
18.30 – вячэра ;
19.45 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;

Серада, 24.07.2019
8.30 – Ранішняя малітва;
9.00 – Сняданне;
9.30 – Тэматычныя круглыя сталы;
12.00 – Падрыхтоўка да св. Імшы;
12.30 – Св. Імша;
14.00 – Абед;
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.15 – Канферэнцыя;
16.00 – Інтэграцыйны час;
17.00 – Размова з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам;
18.30 – Вячэра;
20.00 – Канцэрт “Talitha Kum” (г. Віцебск);

Чацвер, 25.07.2019
8.30 – Ранішняя малітва;
9.00 – Сняданне;
9.30 – Канферэнцыя;
10.15 – Падсуманне сустрэчы моладзі;
10.45 – Падрыхтоўка да св. Імшы;
11-00 – Св. Імша;
12.00 – Развітанне;
12.30 – Абед;
13.00 – Раз’езд.

Запрашаем таксама моладзь з іншых дыяцэзій нашай краіны.

кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку