З 8 па 10 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзіла спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. На працягу гэтых дзён яны разважалі над тэмай аўтарытэту ў Касцёле. Сустрэча пачалася вечарам у пятніцу з Эўхарыстыі, падчас каторай удзельнікі памаліліся за памерлых. Пасля чаго ў цёплай сямейнай атмасферы павячэралі і выслухалі ўводную канферэнцыю, якую прадставіў доктар кс. кан. Валерый Марціноўскі. Першы ...
Читать далее »Архив меток: Віцебская дыяцэзія
Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Удзеле
24 жніўня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзеле прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Галоўная тэмай сустрэчы стала «Хрысціянскае выхаванне дзяцей і моладзі». Сустрэча пачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас казання біскуп Алег нагадаў катэхетам пра годнасць той місіі, якую яны выконваюць у выхаванні дзяцей і моладзі. «Перш за ўсё адказнасць за духоўную фармацыю дзяцей ...
Читать далее »Моладзь са Смаргоні здзейсніла пілігрымку па Віцебшчыне
Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...
Читать далее »У Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці
1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці, што ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі, паведамляе catholic.by. Папа Францішак запрасіў дзяўчынак і хлопчыкаў сустрэцца ў Рыме 25-26 мая 2024 года, а каб добра падрыхтавацца, рэкамендаваў ім маліцца словамі Езуса – прамаўляць «Ойча наш» кожную раніцу і кожны вечар, па магчымасці ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца ў Віцебску
22 мая ў Віцебску ў касцёле святога Антонія адбудзецца сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. План сустрэчы: 10.00 — канферэнцыя «Катэхізацыя ў сучасным свеце» (кс. Антон Лагуненак); 11.00 — Эўхарыстыя; 12.00 — Канферэнцыя «Гульні як элемент катэхезы» 1 частка (с. Дар’я Еўтухоўская FMA, Мінск-Бараўляны); 13.00 — Абед; 13.45-14.30 — Канферэнцыя «Гульні як элемент катэхезы» 2 частка (с. Дар’я Еўтухоўская FMA, Мінск-Бараўляны); 14.45 ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч прызначыў новых канонікаў у Віцебскі катэдральны капітул
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 12 сакавіка 2024 года некаторых святароў Віцебскай дыяцэзіі ўзнагародзіў тытулам каноніка Віцебскага катэдральнага капітула. У сваім звароце да прысутных святароў біскуп нагадаў, што Віцебскі капітул з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі. Амаль праз два гады пасля ўстанаўлення Віцебскай дыяцэзіі на просьбу тагачаснага біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна Апостальская Сталіца ўстанавіла Віцебскі катэдральны капітул. Адбылося гэта 2 сакавіка 2001 года. ...
Читать далее »Распачынаецца падрыхтоўка да VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання
Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VI Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. Удзельнікі будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 1 катэгорыя – дзеці ад 7 да 11 год уключна; 2 катэгорыя –дзеці ад 12 да 17 год уключна. Тэма біблійнага конкурсу — «Цуды Езуса Хрыста ...
Читать далее »“Чалавек малітвы”: біскуп Алег Буткевіч адзначыў дзясятую гадавіну біскупскай сакры
Дзесяць гадоў таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч ў Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Тады падчас урачыстасці была зачытаная папская була – спецыяльны дакумент на лацінскай мове. Пераклад булы на беларускую мову агучыў ксёндз-пралат Францішак Кісель. Папа Францішак у буле напісаў, што біскуп Алег Буткевіч “хвалебнымі здольнасцямі надзелены і ў ...
Читать далее »Конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)
5 студзеня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся конкурс батлеек, які ўжо традыцыйна праводзіцца ў Віцебскай дыяцэзіі пасля свята Божага Нараджэння. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (Удзела), парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск), парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Марыі ...
Читать далее »Калядная пастырская сустрэча з духавенствам Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку
14 снежня, ва ўспамін св. Яна ад Крыжа, святары і сёстры прыбылі ў касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, каб памаліцца з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Падчас адарацыі духавенства і кансэкраваныя асобы маглі ў цішыні прадставіць Езусу свае клопаты, просьбы і падзякі. У гэты час кожны мог скарыстаць з магчымасці сакраманту споведзі і пакаяння. Асабліва ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!