Распачынаецца падрыхтоўка да VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання

Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VI  Дыяцэзіяльным  конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

Удзельнікі будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі:

  • 1 катэгорыя – дзеці ад 7 да 11 год уключна;
  • 2 катэгорыя –дзеці ад 12 да 17 год уключна.

Тэма біблійнага конкурсу — «Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях».

Падчас падрыхтоўкі карыстаемся тэкстам першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове “НОВЫ ЗАПАВЕТ” (Мінск, 2017)

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове.
Час на выкананне задання — 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

  1. Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 6 (7) красавіка 2024 г. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу>> да 17 сакавіка 2024 г. уключна.
  2. Дэканальны этап адбудзецца 20 (21) красавіка 2024 г. У дыяцэзіяльны (фінальны) этап праходзяць па 2 удзельнікі з кожнай катэгорыі (усяго 4 удзельнікі) ад дэканата, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. У выпадку, калі ў нейкім дэканаце не набярэцца адпаведнай колькасці фіналістаў, яны будуць дабраныя з ліку удзельнікаў з іншых дэканатаў, якія занялі трэцяе месца ў дадзеным этапе.
  3. Фінал Конкурсу запланаваны на першую палову мая 2024 года ў Віцебску. Прыкладная колькасць фіналістаў– да 70 чалавек.

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца сястра Марыя Шамовіч. Пытанні і прапановы, звязаныя з Конкурсам, можна кіраваць на паштовую скрыню catechesisvitebsk@gmail.com.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі