Фотафакт: Эўхарыстычныя працэсіі Божага Цела прайшлі ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі

4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у некаторых парафіях Віцебскай дыяцэзіі адбыліся традыцыйныя працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а ў іншых парафіях працэсіі адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю.

Вернікі праходзілі па вуліцах гарадоў, спыняючыся каля спецыяльна падрыхтаваных алтароў. Найсвяцейшы Сакрамант пад балдахінам праносілі па вуліцах святары. Падчас прыпынкаў каля алтароў чыталіся Евангеллі і прамаўляліся малітвы.

Эўхарыстычныя працэсіі — гэта публічны выраз веры і сведчанне пакланення Пану Езусу, прысутнаму ў Найсвяцейшым Сакраманце.

Віцебск:

Лепель:

Глыбокае:

для друку для друку