Першая Святая Камунія адбылася ў Браславе

У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з браслаўскай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым.

Да Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з с. Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE.

Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў пажадаў дзецям надоўга запомніць гэты момант, калі атрымалі ў дар найвялікшы падарунак: магчымасць спажываць Цела Хрыста, якое дае вечнае жыццё. А таксама заахвоціў бацькоў быць добрым прыкладам для дзяцей у частым карыстанні з сакрамантаў.

Фота: Ірына Гайдамовіч

waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі