Маці Божая Браслаўская сустрэла сваіх пілігрымаў

2024 год стаў юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 25 год з яе заснавання, 15 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а яшчэ 600 год існавання парафіі ў Браславе і 200 год мураванаму касцёлу. Для пілігрымаў гэта стала штуршком, каб накіравацца ў край азёраў да Нябеснай Маці. Таму ў гэтым годзе на роварах прыехалі з Мёраў і Паставаў і пешшу прыйшлі з Глыбокага і Удзела.

16 жніўня на прыступках санктуарыя Маці Божай Браслаўскай усіх сустракаў біскуп Алег Буткевіч.

Гэты год стаў юбілейным таксама для глыбоцкай пілігрымкі, якая стала 10-й па ліку. З гэтых прыгожых юбілейных нагод вернікі прынеслі і склалі на рукі біскупа Алега святы ружанец як сімвал штодзеннай малітвы падчас трохдзённага шляху амаль сотні ўдзельнікаў у інтэнцыі пастыра і нашай дыяцэзіі. А так як заўсёды адну з чатырох частах ружанца праводзілі наймалодшыя пілігрымы, то менавіта яны і перадалі біскупу Алегу ружанец, зроблены рукамі аднаго з удзельнікаў.

Далей пілігрымаў і ўсіх гасцей чакала насычаная праграма, якая ўключала ў сабе святую Імшу для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту Бежмавання, Акафіст да Найсвяцейшай Багародзіцы, ружанцовую малітву, працэсію са свечкамі, набажэнства Крыжовага шляху. На наступны дзень адбылася галоўная ўрачыстая Імша на палявым алтары.

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі