Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі ў Браславе

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.

Ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне.

Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткам, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання. Потым усіх чакаў сюрпрыз, а менавіта, завіталі нечаканыя госці: зорка, вярблюд і мудрэц з Усходу, якія прынеслі падарункі.

У забаўляльнай форме кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў пачастунак і тэматычныя пажаданні-заданні, як годна наследаваць Божае Дзіцятка. Інваліды аддзялення таксама аддзячылі гасцям падарункамі-сувенірамі, зробленымі ўласнымі рукамі.

waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі