Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна. Ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне. Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткам, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання. Потым усіх чакаў сюрпрыз, а менавіта, завіталі нечаканыя госці: зорка, вярблюд ...
Читать далее »Архив меток: Каляды
Як святкуюць Каляды 2,5 мільярда хрысціян ад Перу да Індыі?
Аўстрыйскае каталіцкае агенцтва Kathpress прадстаўляе панараму калядных традыцый з усяго свету, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць хрысціянскай культуры. Каля 2,5 мільярдаў хрысціян па ўсім свеце адзначаюць Божае Нараджэнне, кожны са сваімі ўнікальнымі традыцыямі і звычаямі. Амерыка Моніка Ладзініг, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Зальцбургу, распавядае пра святкаванне на сваёй радзіме ў Ліме: «У нас гэта сапраўднае сямейнае свята». Дзень ...
Читать далее »Ватыкан рыхтуецца да Калядаў: усталёўваюць галоўную елку
У Ватыкане 22 лістапада 2024 года пачалі ўсталёўваць галоўную калядную елку. 29-метровае дрэва з камуны Ледра ў правінцыі Трэнта стане цэнтральным элементам святочнага афармлення плошчы святога Пятра. Выбар елкі для Ватыкана сёлета адлюстроўвае клопат пра навакольнае асяроддзе. Дрэва было абрана ў рамках праграмы натуральнага абнаўлення лясоў, што падкрэслівае адданасць Святога Пасада прынцыпам экалагічнай устойлівасці. Італьянская камуна Ледра, якая падарыла елку ...
Читать далее »Вядома адкуль даставяць калядную елку для Папы
Да Каляд засталося крыху больш чым два месяцы, але прыйшоў час першых навін пра гэтыя самыя доўгачаканыя дні! І не, справа не ў тым, што ў крамах ужо можна купіць святочныя ўпрыгожанні. На плошчы св Пятра, у Ватыкане кожны год усталёўваюць велізарную калядную елку. Гэты звычай быў пачаты святым Янам Паўлам ІІ. Упершыню калядная елка была ўсталявана ў 1982 годзе, ...
Читать далее »Пантыфік правёў перадкалядную сустрэчу з дзецьмі
Як і кожны год перад Божым Нараджэннем, 19 снежня 2021 года раніцай у Зале Паўла VI Папа сустрэўся з супрацоўнікамі і падапечнымі ватыканскага педыятрычнага медпункта для дзяцей з бедных сем’яў. Дыспансэру святой Марты амаль 100 гадоў. Ён быў заснаваны ў Ватыкане 8 мая 1922 года дзякуючы намаганням Пія XI. Тут працуе персанал ватыканскай педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù і іншых цэнтраў аховы здароўя. ...
Читать далее »Акцыя «Падары радасць на Каляды» адбылася ў Лідзе
26-27 снежня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася акцыя «Падары радасць на Каляды». Ужо некалькі год запар вернікі парафіі прымаюць удзел у гэтай акцыі. Увесь Адвэнт парафіяне збіралі ўсё самае неабходнае для «святочных пасылак» патрабуючым сем’ям. Пасля свята Божага Нараджэння душпастыры фарнага касцёла, сёстры законныя і моладзь разам са святым Мікалаем і анёлкамі два дні развозілі 80 ...
Читать далее »Жыхароў Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў павіншавалі з Калядамі
27 снежня 2018 года ў свята святога Яна, апостала і евангеліста, у капліцы Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, з нагоды свята Божага Нараджэння, адбылася ўрачыстая святая Імша. Пасля Эўхарыстыі адбылося дзяленне аплаткам з пражываючымі і вернікамі-валанцёрамі, якія клапоцяцца пра тое, каб кожны жадаючы, які знаходзіцца ў доме-інтэрнаце мог узяць удзел ў святой Імшы. Групай валанцёраў кіруе сястра Антонія з ...
Читать далее »Калі разбіраць ёлку?
Ад Божага Нараджэння ўжо мінула трохі часу, аднак у многіх дамах усё яшчэ бачым ёлкі і святочныя ўпрыгожванні. Аднак набліжаецца дзень, калі яны павінны знікнуць — да наступных Каляд. На самым пачатку — трохі гісторыі. Перыяд Божага Нараджэння ў Касцёле пачынаецца ў Вігілійны вечар 24 снежня і працягваецца да нядзелі пасля 6 студзеня (урачыстасці Аб’яўлення Пана), гэта значыць нядзелі Хросту ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца вялікі калядны канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі
У суботу, 13 студзеня ў 18 гадзін ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі. У праграме будуць прадстаўлены калядныя музычныя творы Польшчы, Францыі, Аўстрыі, Чэхіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Даніі, Баўгарыі, Італіі, ЗША. Можна будзе пачуць калядныя гімны і класічную музыку, якія традыцыйна выконваюцца ў зімовыя святочныя дні. У канцэрце прымуць таксама ўдзел дзеці з ...
Читать далее »Дабрачынную акцыю «Калядны падарунак» правёў «Карытас» у Гродне
Традыцыйна перад Божым Нараджэннем супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі праводзяць калядныя акцыі, накіраваныя на збор дабрачынных ахвяр для хворых і для дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі. 16 валанцёраў і супрацоўнікаў “Карытас” прынялі ўдзел у акцыі “Калядны падарунак”, якая адбылася 15-16 снежня ў гіпермаркеце “АЛМІ” па пр. Касманаўтаў у Гродне. Валанцёры тлумачылі пакупнікам магазіна, які ўклад, па ...
Читать далее »