Вядома адкуль даставяць калядную елку для Папы

Да Каляд засталося крыху больш чым два месяцы, але прыйшоў час першых навін пра гэтыя самыя доўгачаканыя дні! І не, справа не ў тым, што ў крамах ужо можна купіць святочныя ўпрыгожанні.

На плошчы св Пятра, у Ватыкане кожны год усталёўваюць велізарную калядную елку. Гэты звычай быў пачаты святым Янам Паўлам ІІ. Упершыню калядная елка была ўсталявана ў 1982 годзе, каб тагачасны Папа мог бачыць яе з акна свайго кабінета. Для яго гэта быў важны знак. Вось, што ён казаў пра яго ў 2000 годзе:

«У тыя дні з акна кабінета я глядзеў на плошчу Святога Пятра, і выгляд дрэва выклікаў ува мне душэўны ўздым. Яшчэ жывучы ў сваёй краіне, я вельмі любіў дрэвы. Калі глядзіш на іх, здаецца, што яны пачынаюць гаварыць. Адзін паэт лічыў дрэвы носьбітамі глыбокага паслання: яны не перадаюць вучэнне, не даюць прадпісанняў, а абвяшчаюць асноўны закон жыцця».

Елка на 2024 год

Сёлета елку на плошчу св. Пятра прывязуць з размешчанай на поўначы Італіі правінцыі Трэнта. Елка вышынёй 29 метраў прыбудзе з мясцовасці Ледро.

Агні каляднай елкі будуць урачыста запаленыя ўжо 7 снежня.

У гэты дзень можна будзе палюбавацца батлейкай. Сёлетні праект валанцёраў з вострава Градо будзе прысвечаны матывам лагуны і жыцця рыбакоў.

Паводле pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі