“Рэкалекцыі на пальцах” прапануе Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі (абнаўляецца)

Душпастыр ДДМ кс. Алег Хмылко запрашае моладзь прыняць удзел духоўных практыкаваннях, якія адбываюцца праз інтэрнэт.

Рэкалекцыяніст засяродзіць асаблівую ўвагу на малітве за іншых. Як кажа сам святар, гаворка будзе ісці не пра тое як маліцца, якім спосабам ці формай, але менавіта за каго. “На пачатку свайго пантыфікату Папа Францішак, дзелячыся сваім вопытам малітвы, распавёў пра малітву “пяці пальцаў”. Нашы рукі заўсёды з намі, і пры дапамозе пальцаў можам за кагосьці маліцца”, — аб гэтым і будзе распавядаць кс. Алег у анлайн-рэкалекцыях.

Душпастырства моладзі раіць не глядзець відэа адно за адным, а быць паслядоўнымі: дзяліць па днях і выконваць усе парады і заданні, каб гэтыя рэкалекцыі прынеслі плёны ў вашым жыцці.

15 снежня. #1 Вялікі палец.

16 снежня. #2 Указальны палец.

17 снежня. #3 Сярэдні палец.

18 снежня. #4 Безназоўны палец.

19 снежня. #5 Мізінец.

для друку для друку