“Шукайце Пана і Яго моцы”: рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі

Запрашаем мужчын прыняць удзел у духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) на тэму “Шукайце Пана і Яго моцы” (Пс 104,4), якія адбудуцца з 7 па 9 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі.

Практычна кожны дзень мы сутыкаемся з сітуацыямі, якія перавышаюць нашыя чалавечыя сілы: з уласнай слабасцю і грахоўнасцю, з нейкім злом і несправядлівасцю, цяжкімі жыццёвымі абставінамі і г.д. Дзе ўзяць сілу, каб вытрымаць, не ўпасці духам, на апусціць рукі? У чым заключаецца гэтая сіла і адкуль яе чэрпаць? Як ёю напаўняцца? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы будзем шукаць разам з кс. Юрыем Кузьмічом – пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары.

Праграма:

Пятніца

20.00 – вячэра, знаёмства
21.00 – святая Імша
21.45 – Адарацыя

Субота

7.45 – Lectio Divina
8.30 – сняданак
9.30 – канферэнцыя
10.50 – Адарацыя
11.30 – праца ў малых групах
13.00 – абед
15.30 – святая Імша
16.30 – канферэнцыя
18.00 – праца ў малых групах
19.30 – вячэра
20.30 – Адарацыя (з Ружанцам, магчымасць прыступіць да споведзі)
21.30 – пытанні і адказы.

Нядзеля

8.00 – Lectio Divina
8.30 – сняданак
9.45 – канферэнцыя
11.30 – праца ў групах
13.00 – абед
14.30 – святая Імша і заканчэнне рэкалекцый

У праграме магчымы змены.

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375-33-624-42-85 Павел, +375-29-546-83-19 Аляксандр, +375-44-733-71-67 Viber.

Ахвяраванне (начлег, харчаванне) — 75 руб.

msj.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі