Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

З 11 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме ў Росі пройдуць духоўныя практыкаванні для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці.

Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця.

Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай медыцынскай прычыны няплоднасці. Таму корань немагчымасці зачацця можна шукаць глыбей, звяртаючыся з просьбамі да Бога.

Для ўдзелу ў рэкалекцыях неабходна абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне: (8 029) 886-31-28.

Па пытаннях запісу просьба тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу ў гадзінах: 11.00–12.00, 20.00–21.00.

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч, grodnensis.by

для друку для друку