3-4 лютага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі для жанчын “Прыгажосць і моц жанчыны”, паведамляе grodnensis.by.
Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў рэкалекцыйным доме, правядзе іх кс. Віктар Ханько. Узрост удзельніц – ад 18 гадоў.
Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя па нумары: +375 29 586-39-16 (кс. Віктар). Тэлефанаваць або пісаць на Viber з 14.00 да 16.00.
Пры рэгістрацыі трэба ўказаць імя, прозвішча, кантактны тэлефон, паведаміць, ці патрэбныя ў дні рэкалекцый начлег, абед, вячэра, снеданне.
Магчымасць начлегу і месцы ў рэкалекцыйным доме абмежаваныя. Просьба абавязкова папярэдзіць у выпадку, калі замовілі начлег, абед, вячэру ці снеданне, але не скарыстаецеся імі ці наогул не прыбудзеце на рэкалекцыі.
За ўдзел у рэкалекцыях робіцца ахвяраванне ў рэкалекцыйным доме.
Папярэдні расклад
3 лютага, субота:
8.00-9.00 – прыбыццё
10.00 – першая канферэнцыя
12.00 – другая канферэнцыя
13.30 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя, споведзь
18.00 – святая Імша
19.00 – вячэра
20.00 – адарацыя з малітвай
4 лютага, нядзеля:
8.30 – Ружанец
9.00 – снеданне
10.00 – канферэнцыя
12.00 – святая Імша
13.00 – абед, заканчэнне рэкалекцый