Адбудзецца пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Рось

5 жніўня адбудзецца ХХI пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці” (Гбр 12, 14).

Другі год запар пілігрымка выйдзе не з Гродна, а з Вялікіх Эйсмантаў і працягнецца не два дні, як раней, а адзін. Яе маршрут наступны: Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Запісацца можна да 4 жніўня па спасылцы>>

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+ 375 29 78 40 572 ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі

Праграма пілігрымкі:

  • 07.00 – ад’езд на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама “Баторыя”);
  • 08.00 – ранішнія малітвы ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту);
  • 08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км);
  • 09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км);
  • 10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км);
  • 11.40 – абед;
  • 12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км);
  • 14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км);
  • 15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км);
  • 17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага;
  • 17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 18.00 – святая Імша;
  • 20.30 – вяртанне на аўтобусе ў Гродна.

Тым, хто жадае даехаць на аўтобусе з Гродна да Вялікіх Эйсмантаў, а затым з Росі да Гродна, просьба абавязкова ўказаць гэта падчас запісу ў пілігрымку.

Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты адправіцца ў 7.00 з плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”). Вялікая просьба не спазняцца.

Аўтобус з Росі ў Гродна адправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”).

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі