Часопіс “Piazza San Pietro” апублікаваў адказ Папы Францішка на ліст жанчыны, якая зведала здраду мужа. “Прабачэнне – гэта свабодны, асабісты акт, які чэрпае сілу ў Святым Духу, міласэрнасці і любові Бога”, — напісаў Святы Айцец. 12 сакавіка 2025 года на старонках часопіса «Piazza San Pietro» Пантыфік адказаў на пытанне чытачкі аб тым, ці варта дараваць мужу “недаравальнае”. “Мой муж здраджвае ...
Читать далее »Архив меток: сям’я
Глядзець у адным кірунку. Сужэнцы Дудко пра знаёмства, адносіны і служэнне
Класік рускай літаратуры Леў Талстой у творы “Ганна Карэніна” зазначыў такую думку: “Усе шчаслівыя сем’і падобныя адна да адной, а кожная нешчаслівая сям’я няшчасная па-свойму”. У пэўны перыяд гэтае сцвярджэнне мяне вельмі зачапіла, прымусіла задумацца над многімі пытаннямі. Безумоўна, паняцце “сямейнае шчасце” даволі шырокае і складаецца з розных рэчаў. Некаторым парам для шчасця дастаткова ўсмешкі, добрага слова, іншым жа такіх ...
Читать далее »Дом з Марыяй. Сведчанне сям’і Ашмонтас
Едучы на аўтамабілі ў бок Гродна, заўсёды любуюся прыгажосцю населеных пунктаў, іх велічнай архітэктурай, стракатымі вулкамі з адмысловымі дамамі. Асабліва прывабным для мяне здаецца аграгарадок Трабы, дзе магутным гмахам узвышаецца касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Неагатычная культавая пабудова ўражвае, прымушае на хвіліну затрымаць увагу на велічных сценах, адчуць Божую прысутнасць. Крыху далей можна заўважыць адмысловы ружовы дом, прысядзібную тэрыторыю якога ...
Читать далее »Святы Айцец: маліцца за сем’і, якія перажываюць цяжкія часы
Сям’я – гэта каштоўны скарб, які мы павінны падтрымліваць і абараняць, нагадаў 29 снежня 2024 года Папа Францішак падчас штотыднёвай сустрэчы з вернікамі на Плошчы святога Пятра. У свята Святой Сям’і Папа пажадаў асаблівым чынам прывітаць сем’і, якія прысутнічалі на ватыканскай плошчы, а таксама тых, хто далучыўся з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. «Сям’я з’яўляецца асноўнай адзінкай грамадства, каштоўным скарбам, які ...
Читать далее »Традыцыі святкавання Божага Нараджэння ў сям’і Кулак
Заўсёды прыемна бачыць адукаваных, культурных і выхаваных маладых асобаў. З імі цікава пагаварыць, яны ўражваюць інтэлектуальнымі здольнасцямі, умеюць падтрымаць гутарку, а ў іх лексіконе няма месца для дрэнных слоў і пахабных жартаў. Тады прыходзіць думка, што з выхаваннем гэтых асобаў у іх бацькоў усё атрымалася. Усе мы родам з сям’і. Менавіта сям’я з’яўляецца першасным асяродкам сацыялізацыі асобы. Яна прывівае маральныя ...
Читать далее »Дзесяць гадоў разам. Гісторыя кахання Віталя і Вольгі Заянчкоўскіх
Аднойчы на старонцы хрысціянскага блогера я прачытала такую думку: «Мая жонка – самая вялікая мая каштоўнасць. Я хачу быць моцным, каб несці яе на руках па дарозе да неба. Аднак дастаткова часта я вельмі слабы. І тады ёй даводзіцца несці на руках мяне”. …Жанчына. Яна маленькая, далікатная, пяшчотная і шчырая. Але адначасова моцная, нязломная, здольная змяняць, трансфармаваць, падымаць і несці ...
Читать далее »Сямейныя перакусы
Вітаю вас, дарагія мамы! Рыхтуючы сённяшнюю тэму, успомніла жарт: “Цікавае жыццё мамы ў дэкрэце: раніцай каву прыгатавала, вечарам папіла”. Насамрэч, так бывае, што кожны чалец сям’і мае свой графік. Часам мы перакусваем не дома, а прыходзячы дадому, усе ядуць паасобку. Але ж супольныя перакусы ў сям’і – гэта не толькі спажыванне страваў. Гэта час, калі асобныя сямейнікі становяцца адным цэлым, ...
Читать далее »Цуды святога Антонія. Маладая сям’я з-пад Гродна пра свае адносіны з нябесным заступнікам
Некаторы час таму мне трапіла ў рукі кніга Вільгельма Хунермана “Святы Антоній Падуанскі”. З яго біяграфіяй, напэўна, знаёмы амаль кожны католік-практык, аднак у той час узнікла жаданне пазнаёміцца з мастацкай інтэрпрэтацыяй жыцця святога. З першых старонак мяне захапілі незвычайны сюжэт, багацце вобразаў і арыгінальнасць выкладу. Кожную вольную хвіліну я звярталася да кнігі, а пасля абдумвала прачытанае, аналізавала пэўныя моманты. Дзіўны, ...
Читать далее »Католікі чакаюць ад ЕС спрыяльнай для сям’і палітыкі
Напярэдадні еўрапейскіх выбараў каталіцкія сямейныя арганізацыі заклікалі паставіць сям’ю ў цэнтр будучай палітыкі Еўрасаюза. Абарона навакольнага асяроддзя немагчымая без абароны сям’і, — гаворыцца ў заяве Еўрапейскай федэрацыі каталіцкіх сямейных асацыяцый (FAFCE), апублікаванай у Бруселі. 33 каталіцкія сямейныя структуры заклікалі паставіць на першае месца ў парадку дня абарону дзяцей ад парнаграфіі і прызнаць першынство бацькоў у выхаванні. Яны заўважылі, што сёння ...
Читать далее »Тры гісторыі пра тое, як Маці Божая дапамагае вырашаць сямейныя справы
Знайсці свайго чалавека сярод тысяч людзей – справа складаная. Нашы вочы бачаць толькі знешнасць, якая прываблівае і прыцягвае да сябе. Аднак за вонкавым не заўсёды заўважаецца душа, погляды чалавека і яго жыццёвыя намеры. Каб зрабіць правільны выбар, многія звяртаюцца па параду да людзей старэйшага веку, да псіхолагаў. Але найлепшым дарадцам у справах сям’і з’яўляецца Багародзіца. Маладыя людзі спакон вякоў прыходзілі ...
Читать далее »