Архив меток: сям’я

“Нашыя сэрцы палаюць аднолькава”. З будняў каталіцкай сям’і

Тата моліцца, чытае ўрывак з Евангелля, пасля чаго іншыя чальцы сям’і злучаюцца, адгаворваючы дзясятку Ружанца. Затым ён узгадвае ўсё добрае, што адбылося за мінулы год, і звяртаецца да родных з падбадзёрвальным словам на будучае. Сабраныя дзеляцца аплаткай, складаюць адно аднаму пажаданні, смяюцца. Нарэшце тата сядае за фартэпіяна, і ўсе, ад малога да вялікага, зацягваюць на розныя галасы калядныя песні. Найлепшая ...

Читать далее »

Ідзе запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў «Быць у Тваіх руках»

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 30 чэрвеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складае каля 15 км. Праграма пілігрымкі: 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі; 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы; 11.50 — канферэнцыя «Цудадзейны медалік»; 12.30 — Ружанец у інтэнцыях ...

Читать далее »

У Смаргоні прайшло свята сям’і

28 мая ў араторыі св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў. Святочная праграма распачалася св. Імшой. Падчас казання кс. Міхаіл Радзевіч SDB звярнуў увагу на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога і Яго дзеянне ў жыцці кожнага чалавека: Ён дае суцяшэнне і адвагу перажываць розныя складаныя моманты ў жыцці, ...

Читать далее »

Папа патэлефанаваў маладому ўдаўцу і бацьку двайнят

Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Нараджэння размаўляў па тэлефоне з маладым італьянскім удаўцом і бацькам. Ён паспрабаваў суцешыць мужчыну, для якога святы сталі сапраўдным выпрабаваннем. Жонка Джакама Кафана памерла 22 снежня 2022 года пасля нараджэння двайнят у Брындызі, — паведаміла італьянскае каталіцкае выданне Avvenire. Святар, які духоўна суправаджаў сям’ю, напісаў ліст да Папы пасля смерці 41-гадовай Вівіаны Дэлега. У ім ...

Читать далее »

Эксперт у пытаннях сям’і: для Папы рэальнасць важнейшая за ідэю

Папа мае рацыю, калі кажа, што, як Касцёл і тэолагі, мы не можам пагадзіцца на рэлятывізацыю сям’і, на тое, што хрысціянская канцэпцыя – гэта адна са шматлікіх альтэрнатыў, — заўважыў ксёндз Джылфрэда Марэнга. Эксперт у пытаннях сям’і кс. Джылфрэда Марэнга пракаментаваў словы Францішка падчас нядаўняй аўдыенцыі для чальцоў Папскага тэалагічнага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і імя Яна Паўла ІІ. ...

Читать далее »

У Рыме пачалася 10-я Сусветная сустрэча сем’яў

22 чэрвеня 2022 года ў Рыме пачалася 10-я Сусветная сустрэча сем’яў, якая пройдзе на тэму: Любоў у сям’і – пакліканне і шлях да святасці. Папа змяніў звычайную формулу правядзення форума. Сёлетні мае “шматцэнтравы і ўніверсальны” характар. Галоўным месцам сустрэчы з’яўляецца Рым, але ў тыя ж дні кожная дыяцэзія можа арганізаваць свае мерапрыемствы з удзелам сем’яў і супольнасцей. 10-я Сусветная сустрэча ...

Читать далее »

Усёй сям’ёй удзельнічаем у святой Імшы

Другі Ватыканскі Сабор вучыць, што Эўхарыстыя — гэта «крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця». Аднак літургія святой Імшы зазвычай прызначана для дарослых удзельнікаў і не дазваляе малым дзецям зразумець усю яе значнасць. I тады паўстае практычнае пытанне: «Ці павінны бацькі браць з сабой на святую Імшу дзяцей?» Мабыць, хтосьці лічыць, што лепш пакінуць дзіця дома пад надзейнай апекай, альбо, што бацькі ...

Читать далее »

Папа Францішак напісаў ліст да сужэнцаў

«Бог суправаджае вас, Ён любіць вас безумоўна», — напісаў Папа Францішак у лісце да сужэнцаў, прымеркаваным да Года Сям’і Amoris Laetitia. Ён быў апублікаваны 26 снежня 2021 года. Пантыфік нагадаў адрасатам свайго паслання, што дзеці пільна ўглядаюцца ў сваіх бацькоў і шукаюць у іх “доказ моцнай і нязменнай любові”. Ён падкрэсліў, што сям’я – гэта першае выхаваўчае асяроддзе, дзе рэалізуюцца ...

Читать далее »

Папа Францішак: не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей!

Не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей з прычыны страху, што вы не зможаце іх выхаваць і падрыхтаваць да праблем і адказнасці за жыццё, — заклікаў Папа ў чарговай серыі фільмаў у Год сям’і Amoris Laetitia. У кароткіх роліках Святы Айцец каментуе сведчанні хрысціянскіх сем’яў з розных рэгіёнаў свету. На гэты раз сваім вопытам падзяліліся дзве пары, якія адкрыліся на дар новага ...

Читать далее »

Кожнай сям’і патрэбны мужчына і бацька

На жаль, сёння ў нашым грамадстве моднае меркаванне, што жанчына сама можа выхаваць дзіця, у той час як мужчына можа заставацца дзесьці збоку. Мне часта даводзіцца назіраць, як для некаторых жанчынаў галоўная мэта — гэта нарадзіць і самой выхаваць дзіця, а тое, ці будзе выбраны мужчына для яе добрым мужам, а для дзіцяці адпаведным бацькам, для іх другасна. Жанчыны бачаць, ...

Читать далее »