Ідзе запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў «Быць у Тваіх руках»

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 30 чэрвеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складае каля 15 км.

Праграма пілігрымкі:

  • 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі;
  • 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы;
  • 11.50 — канферэнцыя «Цудадзейны медалік»;
  • 12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і;
  • 13.00 — абед; адпачынак;
  • 14.30 — спевы;
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці.;
  • 15.20 — сведчанні; спевы;
  • 16.00 — канферэнцыя «Быць у Тваіх руках»;
  • 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі;
  • 17.00 — урачысты уваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat.

Традыцыйна арганiзатары пiлiгрымкi заклiкаюць запрасiць у дарогу бабуль i дзядуль і звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame

Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі