Нядаўняе навуковае даследаванне пацвердзіла, што малітва на Ружанцы мае моцную сувязь з даверам і ўнутраным спакоем. Група пад кіраўніцтвам дацэнта Міхаэля Тойта, лекара берлінскай бальніцы Charité, даследавала ўплыў малітвы да Дзевы Марыі на фізічнае самаадчуванне тых, хто моліцца. Паводле атрыманых вынікаў, рэгулярная малітва на Ружанцы мае выключную карысць. «Традыцыйная малітва да Дзевы Марыі не толькі стабілізуе здароўе, але і дазваляе ...
Читать далее »Архив меток: малітва
Добры ўчынак ці малітва. Што мае большую каштоўнасць?
Ці з’яўляецца перапыненне малітвы, каб дапамагчы камусьці ў патрэбе, занядбаннем Бога? Святы Вінцэнт дае ясны адказ. Малітва – сустрэча з Богам Малітва – гэта прастора, у якой чалавек адкрываецца на дзеянне ласкі і вучыцца слухаць Бога. Без яе цяжка развіваць духоўную чуласць і распазнаваць Яго волю. Менавіта ў малітве нараджаецца гатоўнасць жыць паводле Евангелля. Святы Вінцэнт не адкідае яе каштоўнасці, ...
Читать далее »У сямейных справах – да святой Монікі
У канцы жніўня Касцёл прыпамінае святую Моніку, якая з’яўляецца прыкладам для многіх жанчын-хрысціянак. Яе жыццё складана назваць простым. На працягу доўгіх гадоў святая Моніка малілася пра навяртанне свайго сына Аўгусціна, а таксама свайго мужа. Падаецца, што такая малітва пазбаўленая сэнсу: Аўгусцін вёў распуснае жыццё, а муж святой быў далёкі ад хрысціянства. Аднак жонка і мама не траціла надзеі. Яна цалкам ...
Читать далее »Святы Шарбель: пакліканне і цуды
Святы Шарбель. Упершыню я пазнаёміўся з ім у шапіку “Белсаюздруку”, калі сярод “жоўтай” прэсы і выродлівых постсавецкіх часопісаў убачыў брашурку з абліччам манаха. Мая чалавечая і “прафесійная” святарская цікаўнасць заахвоцілі купіць яе. Як я і думаў, гэта была “папса”: чытачам прапаноўвалася прыкладваць малюнак нейкага старца да хворых месцаў. Я негатыўна стаўлюся да падобнага кшталту рэчаў, бо ў іх адыгрывае значную ...
Читать далее »Ці можна маліцца за самагубцаў?
Чарговай раніцай мне на тэлефон прыйшло прыпамінанне пра тое, што мой сябар сёння адзначае сваё 35-годдзе. Прыгожая дата для мужчыны: да гэтага часу ў асобы ўжо ёсць пэўны жыццёвы вопыт, адукацыя, шырокае кола сяброў. Я зайшла на старонку дарагога майму сэрцу чалавека, яшчэ раз пагартала фотаздымкі. Вось ён з пляменнікамі на шпацыры, на іншых – збірае грыбы, займаецца спортам. Гледзячы ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр пажараў у ЗША
Па меншай меры 10 чалавек загінулі і каля 10 тысяч будынкаў было разбурана ў выніку пажараў, якія ахапілі захад ЗША. Папа Францішак запэўніў насельніцтва рэгіёну ў сваёй духоўнай блізкасці і малітве. “Засмучаны гібеллю людзей і маштабнымі разбурэннямі, выкліканымі пажарамі ў раёне Лос-Анджэлеса, Яго Святасць Папа Францішак запэўнівае вас і супольнасці, якія пацярпелі ад гэтай трагедыі, у сваёй духоўнай блізкасці”, — ...
Читать далее »У калядную ноч манахі даставілі ў Бэтлеем тысячы малітваў
У ноч Божага Нараджэння манахі з абацтва Дарміцыё ў Іерусаліме перанеслі ў Бэтлеем больш за 105 тысяч імёнаў і малітоўных просьбаў вернікаў з усяго свету, нягледзячы на складаную сітуацыю ў рэгіёне. Традыцыйная акцыя «У калядную ноч нясу тваё імя ў Бэтлеем» сабрала сёлета 105 413 імёнаў, сярод якіх былі просьбы ад цэлых сем’яў, кампаній і школьных класаў. Манахі размясцілі іх ...
Читать далее »Споведзь пасля доўгіх гадоў: 8 простых парад
Не трэба шмат, каб знайсці супакой сэрца. 1. Не чакай доўга. Вырашыся! Ты дастаткова доўга адкладаў гэтае рашэнне. Ты ніколі не будзеш адчуваць сябе сапраўды гатовым, а ў думках ты ўжо столькі разоў гэта рабіў. Акрамя таго, навошта цягнуць гэты цяжар? «За Хрыста просім, пагадзіцеся з Богам!» (2 Кар 5, 20). 2. Май мэту перад вачыма. Помні, што ты ідзеш мірыцца, ...
Читать далее »На Астравеччыне памаліліся за працаўнікоў сельскай гаспадаркі
У Гродзях на Астравеччыне памаліліся ў інтэнцыях працаўнікоў сельскагаспадарчага прадпрыемства “АграГродзі”, аб тым, каб іх праца была плённай, і аб багатым ураджаі. Узначаліў малітву пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) а. Аркадзь Куляха OCD. Кармэліт падзякаваў працаўнікам сельскай гападаркі за іх здольнасці і руплівасць. Ён пажадаў ім добрасумленнай працы, а таксама пажадаў кожны дзень сустракаць чалавечую ...
Читать далее »Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі запрашае да адмысловых малітваў у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, запрашае духавенства і вернікаў да адмысловых малітваў у 80-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе Catholic.by. Старшыня епіскапату заахвочвае зрабіць гэта перадусім у наступныя памятныя даты: 22 чэрвеня — узгадаць загінулых падчас вайны і генацыду беларускага народа ў Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны; 3 ліпеня ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!