Архив меток: Мінск

Чытачы “Каталіцкага Весніка” пра сустрэчу з Нікам Вуйчычам

15 красавіка на “Мінск-Арэне” выступіў вядомы аўстраліец, хрысціянскі прапаведнік, народжаны з рэдкім захворваннем, якое прыводзіць да адсутнасці рук і ног. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы са знакамітым прапаведнікам дзеляцца чытачы “Каталіцкага Весніка”. Марыя Паўлючкова: — Сустрэча з Нікам Вуйчычам была маёй марай даўно. Калі я толькі даведалася пра тое, што ён прыязджае ў Беларусь, я адразу зразумела, што абавязана туды схадзіць. Сустрэча ...

Читать далее »

У Мінску ў Чырвоным касцёле пройдзе сустрэча хрысціянскіх журналістаў

23 красавіка ў Мінску ў касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча журналістаў-хрысціян, журналістаў, якія пішуць на хрысціянскую тэматыку, ды ўсіх зацікаўленых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Пачатак сустрэчы а 10:00. Падчас сустрэчы з дакладам пра важнасць евангелізацыі праз СМІ і супрацоўніцтва вернікаў, Царквы і журналістаў выступіць прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько. Таксама ў межах ...

Читать далее »

У Мінску вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь

Увечары, 12 красавіка, у мінскай архікатэдры адбылася экуменічная сустрэча і малітва за Беларусь, паведамляе Krynica.info Напачатку яе блаславіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначыў важную ролю няспыннай малітвы за Беларусь, падзякаваўшы ініцыятарам акцыі няспыннай малітвы за Беларусь і яе ўдзельнікам (іх каля 150 чалавек), якія выдаткоўваюць час на малітву за Беларусь удзень і ўначы. А потым моладзь з розных хрысціянскіх канфесій ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ушанаваў памяць загінулых у мінскім метро. Фотафакт

11 красавіка — пятыя ўгодкі з моманту тэракту ў мінскім метро, калі загінулі 15 чалавек, а сотні атрымалі раненні. Сёння мінчане прынеслі кветкі да мемарыялу на станцыі метро «Кастрычніцкая». Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць ахвяр тэракту, быў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — Гэта чорны дзень у сучаснай гісторыі Беларусі. Калі ў мірным краі здараецца такое, што гінуць людзі, ...

Читать далее »

Новы сезон добрых спраў распачалi валанцёры ў Мінску

10 красавіка 2016 года валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам «Крыніца валанцёраў» наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. Газеты «Праўда», 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята Міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам «Шчаслiвы малыш». У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды ...

Читать далее »

Мінскі «Карытас» завяршыў акцыю па зборы сродкаў на падтрымку найбольш бедных

Першая частка дабрачыннай акцыі “Святло Міласэрнасці”, якую ладзіць “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, завяршылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці. Мэта акцыі – збор ахвяраванняў на прадукты і сродкі першай неабходнасці для бедных і ўбогіх. Адным з пунктаў дапамогі з’яўляецца дом начнога прабывання для асобаў без вызначанага месца жыхарства па вул. Ваўпшасава, 42. Дзеля таго, каб сабраць сродкі на дапамогу, валанцёры “Карытас” прапаноўвалі парафіянам ...

Читать далее »

Працэс беатыфікацыі беларуса Эдварда Вайніловіча пачнецца 10 красавіка

Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча пачнецца ў гэтым годзе, паведаміў 22 сакавіка 2016 года журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «10 красавіка пачнецца працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча, заснавальніка Чырвонага касцёла. Гэта падзея з’яўляецца гістарычнай, асабліва для горада Мінска. З 10 красавіка Вайніловіч ужо будзе называцца Слуга Божы», — сказаў мітрапаліт. Іерарх удакладніў, што ў Ватыкан пададзеныя ўсе неабходныя дакументы, ...

Читать далее »

У “Місіі Добрага Самараніна” адзначылі Дзень Таты

17 сакавіка ў “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай” у Мінску было арганізавана свята для татаў. Спачатку прысустныя мужчыны накіраваліся на канферэнцыю, якую для іх прамовіў а. Аляксандр Шамрыцкі МІС. Пасля канферэнцыі дзеці з “Місіі” запрасілі сваіх татаў на святочны канцэрт марской тэматыкі. Маленькія матросы лавілі рыбу, кухцікі варылі юшку, а дзяўчаты-папуасы танцавалі на востраве “Чунга-чанга”. Таты таксама былі ...

Читать далее »

У Мінску адбыўся курс для катэхетаў

У касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску 12 сакавіка адбыўся курс для катэхетаў і для студэнтаў трэцяга курса тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Арганізатарам стаў Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сятра Часлава Навіцкая, старшыня катэхетычнага аддзела, шчыра прывітала ўсіх прысутных. На плённую працу катэхетаў паблаславіў кс. Аляксандр Шамрыцкі МІС. На сустрэчы адзначалася, што асоба катэхета ў выхаванні важнейшая за ўсе метады. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для моладзі «Разважанні аб добрай смерці» адбыліся ў Мінску

Хрысціянін у кожны момант свайго жыцця павінен быць падрыхтаваны да дзвюх рэчаў: Эўхарыстыі і смерці. «А ты гатовы памерці?» — над гэтым пытаннем і не толькі разважалі ўдзельнікі рэкалекцый «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія адбыліся ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) з 13 па 14 лютага. Тэма гэтай сустрэчы гучала так: «Пост — час асаблівай ...

Читать далее »