Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця пройдзе ў Навагрудку

Акт пакаяння за грахі супраць жыцця. Навагрудак, 2021 год

У нашай краіне з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, Evangelium Vitae, 100).

Ідэя малітоўных кангрэсаў у абарону жыцця ўзнікла ў сярэдзіне 2000-х гадоў і была рэалізавана пры актыўным удзеле міжнароднай каталіцкай пралайф-арганізацыі Human Life International, малітоўнага руху «Памочнікаў каштоўных Божых немаўлят», заснаванага кс. Філіпам Рэйлі ў ЗША, Цэнтрам Жыцця ў Вене, Зальцбургу, Мюнхене і іншых гарадах.

Беларускія абаронцы жыцця бралі ўдзел у малітоўных кангрэсах у абарону жыцця ў 2008 (Лурд), 2010 (Рым), 2012 (Вена) і 2015 (Фаціма) гадах, добра зразумелі іх сутнасць і важнасць і зараз вырашылі перанесці іх на нашу беларускую глебу.

Адметнай рысай малітоўных кангрэсаў з’яўляецца не толькі слуханне дакладаў і ўдзел у абмеркаванні важных пытанняў аховы жыцця і сям’і, але і непасрэдна малітва ў абарону жыцця. Напрыклад, у 2015 годзе ўдзельнікі кангрэса здзейснілі малітоўнае шэсце да бальніцы, дзе здзяйсняюцца аборты, дакладна так, як гэта ўжо на працягу трох дзясяткаў робяць абаронцы жыцця ў многіх краінах.

Пілігрымка Навагрудак-Уселюб, 2021 год

Першы малітоўны пралайф-кангрэс у Беларусі прайшоў у 2021 годзе, дзе былі не толькі навуковыя даклады, але і сведчанні абаронцаў жыцця, паломніцтва з белымі крыжамі да санктуарыя Багародзіцы Новага Жыцця ва Уселюбе і шмат малітвы на працягу кожнага дня кангрэса, з начной адарацыяй і ўрачыстым Актам пакаяння за грахі нашай краіны супраць жыцця і сям’і, якое зачыталі біскупы.

Для каго гэты кангрэс? Для абаронцаў жыцця, членаў сямейных малітоўных рухаў, духоўнага ўсынаўлення, выпускнікі школ сямейнага жыцця, а таксама тых, хто пакутуе ад наступстваў абортаў у сваіх сем’ях.

Арганізатары:

  • Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы»
  • Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • Парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак

Праграма

Пятніца, 3 лістапада

18.00 – св. Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця
19.30 – вячэра
20.30 – сведчанні абаронцаў жыцця
21.30-07.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і

Субота, 4 лістапада

8.00 – сняданак
9.00-13.30 – пешая пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб (14 км) з белымі крыжамі ў інтэнцыі пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і. Абед ва Уселюбе.
14.00 – Прывітанне і канферэнцыя — кс. Віталь Цыбульскі, кусташ Санктуарыя Маці Божай Новага Жыцця
15.00 – Ружанец у абарону жыцця.
Вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе
16.00 – «Біблія аб грахах супраць жыцця і сям’і і праклён зямлі» — Уладзіслаў Валаховіч, доктар тэалогіі
17.00 — «Сувязь абортаў і кантрацэпцыі з ростам колькасці страт цяжарнасці» — Вольга Несцерава, урач акушэр-гінеколаг (Гомель)
18.00 – св. Імша з урачыстым Актам перапрашэння — арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Алег Буткевіч
20.00 — урачыстая вячэра абаронцаў жыцця, сведчанне брата Хельмута Дзікена (супольнасць Сэрцаў Езуса і Марыі, Германія)
22.00 – 7.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (разам з парафіянамі ў касцёле)

Нядзеля, 5 лістапада

8.00 — сняданак
9.00 — Ружанец у абарону жыцця
10.00 — св. Імша
11.30 — перапынак на каву
12.00 — «Слова і лічба. Пагрозы цыфравізацыі» — А. Віталь Сапега ОР, Андрэй Місан (Мінск)
13.00 — «Комплекснае сэксуальнае выхаванне. Межы сораму» – Уладзіслаў Валаховіч
14.00 — абед
15.45 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
16.00 — «Хрысціянскае выхаванне дзяцей да сямейнага жыцця» — Іван Пузанаў (Віцебск)
17.00 — «Мужчына і аборт» — Андрэй Мурашкевіч (Магілёў)
17.30 — «Фенамен прабачэння ў сітуацыі прэнатальнай страты» — Аксана Макеенка (Мінск)
18.00 — «Агляд наступстваў абортаў для здароўя жанчын і праблемы іх вывучэння» Вольга Кухцянкова (Масква)
19.00 — вячэра
20.00 — прэзентацыя кнігі доктара Бярнарда Натансана «Рука Божая» — дырэктар выдавецтва «Тропа» Яўген Разенблюм (Масква)

Панядзелак, 6 лістапада

Сустрэча беларускіх каталіцкіх шматдзетных сем’яў

8.00 — сняданак
9.00 – св. Імша
10.30 – Круглы стол па сямейным насіллі, мадэратар Іван Пузанаў
12.30 — перапынак на каву
12.45 «Айцоўства — дзівосны дар Бога» — кс. Віталь Цыбульскі (Уселюб)
13.20 «Абарона жыцця і выхаванне падлеткаў на базе парафіі» — кс. Уладзімір Марушэўскі TChr (Мінск)
14.00 Фінальная рэфлексія і Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.00 Абед

Запіс па тэлефоне +37529 812-22-76 (Viber, Whatsapp)

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі