У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для мінскай новазаснаванай евангелізацыйнай групы «Альфа-курс»

З 26 па 28 лістапада адбыліся рэкалекцыі з Духам Святым для групы служыцеляў і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курса з мінскай парафіі на Залатой Горцы, далучыліся служыцелі з Навагрудка. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел 50 чалавек. Рэкалекцыі праводзіў кс. доктар Юрый Жэгарын, мясцовы пробашч і кс. канонік Юрый Санько, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску.

У праграме было знаёмства паміж удзельнікамі, разважанні пра Трэцюю Асобу Найсвяцейшай Тройцы і пра дзеянне Духа Святога ў супольнасці Касцёла. Цэнтрам кожнага дня рэкалекцый было сумеснае перажыванне Эўхарыстычнай Ахвяры. Вечарам другога дня ўдзельнікі сабраліся на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту, каб папрасіць Духа Святога адарыць сваіх дзяцей дарамі і ласкамі. На заканчэнне многія з удзельнікаў падзяліліся сваімі сведчаннямі аб перажытых рэкалекцыях.

Дамінік Запаснік

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі