З 22-га па 24-га сакавіка пры касцёле святога Арханёла адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.
Пачатак вясенніх школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія правёў іх пробашч, а таксама навучэнец Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне кс. Кірыл Масалыка.
У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, супольныя забавы і творчыя мастацкія заняткі прысвечаныя 400-годдзю касцёла Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку.
Велікапосныя рэкалекцыі падчас вясенніх школьных канікул сталіся ўжо традыцыйнымі і кожны раз збіраюць каля 20-ці чалавек.
Дамінік Запаснік
для друку