На пачатку Адвэнта дзеці і моладзь парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку ў сучаснай форме вырашылі паказаць, у якой атмасферы радаснага чакання рыхтуюцца да святаў Божага Нараджэння. Натхняльнікам ідэі відэароліка і песні быў кс. Павел Аляскевіч, які нясе душпастырскае служэнне ў Навагрудку. З вялікай зацікаўленасцю ў праект запісу песні і відэароліка, ўключылася каля 30 чалавек дзецей і моладзі, а таксама ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для мінскай новазаснаванай евангелізацыйнай групы «Альфа-курс»
З 26 па 28 лістапада адбыліся рэкалекцыі з Духам Святым для групы служыцеляў і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курса з мінскай парафіі на Залатой Горцы, далучыліся служыцелі з Навагрудка. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел 50 чалавек. Рэкалекцыі праводзіў кс. доктар Юрый Жэгарын, мясцовы пробашч і кс. канонік Юрый Санько, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску. У праграме было знаёмства паміж удзельнікамі, разважанні ...
Читать далее »Беларускія іерархі прынялі ўдзел у ІІІ Малітоўным кангрэсе pro-life ў Навагрудку
Ужо традыцыйна ў лістападзе ў Навагрудку праходзіць Малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і, адной з мэтаў якога ёсць пакаянне за грахі нашага народа супраць жыцця. Цэнтральным момантам трохдзённага трэцяга Кангрэсу сталася пакутная пілігрымка, якая прайшла 4 лістапада з Навагрудка ва Ўселюб. Увечары гэтага самага дня пасля св. Імшы адбыўся ўрачысты акт пакаяння у касцеле Св. Архнёла Міхала, у якім ...
Читать далее »Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця пройдзе ў Навагрудку
У нашай краіне з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца прыняцце шкаплера св. Арханёла Міхала
Ва ўрачыстасць Святога Арханёла Міхала, 29 верасня ў 19:00, адбудзецца прыняцце шкаплера св. Арханёла Міхала, якое традыцыйна здзейсніць пробашч парафіі з Навагрудка, кс. Юрый Жэгарын, які атрымаў благаслаўленне генерала айцоў Міхалітаў на здзяйсненне гэтага велічнага абраду. Шкаплер св. Міхала Арханёла можа прыняць кожны ахвотны, незалежна ад месца свайго пражывання. Кожны год каб прыняць шкаплер, прыяжджаюць людзі з розных кутокў нашай ...
Читать далее »Рэкалекцыі курсу «Назарэт» адбудуцца ў Навагрудку
22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...
Читать далее »Пакутныя рэкалекцыі за Беларусь пройдуць у Навагрудку
25-27 жніўня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы. У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, свайго народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, ...
Читать далее »Ушанаваць рэліквіі і абразы бласлаўлёных назарэтанак можна ў Навагрудскім касцёле
29 ліпеня 2023 года ў Навагрудскі касцёл св. Арханёла Міхала былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, навагрудскіх мучаніц, а таксама іх абразы, намалёваныя вядомымі мастакамі-партрэтыстамі нашай краіны. Унясенне рэліквій здзейсніла с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная сясцёр назарэтанак у Беларусі, разам з с. Лаўрай Шукеловіч, якая ў сваю чаргу распавяла гісторыю Навагрудскіх пакутніц. Літургію, якая распачалася апоўдні, узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »Пасланнік Папы Францішка асвяціў фігуру св. Арханёла Міхала ў Навагрудку
У суботу 3 чэрвеня каля Навагрудскага касцёла святога Арханёла Міхала быў асвечаны манумент Арханёла Міхала. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп Антэ Ёзіч, апостальскі нунцый у Беларусі разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Святкаванне распачалося семінарам прысвечаным Арханёлу Міхалу. Пасля прывітання ўсіх прысутных пробашчам парафіі кс. Юрыем Жэгарынам былі прачытаныя даклады. Першы даклад прадставіў а. Міхал Ярмашкевіч OP на тэму “Анёльскі ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Эффата» адбудуцца ў Навагрудку
Чарговыя рэкалекцыі «Эффата» пры парафіі Святога Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) 9-11 чэрвеня, правядзе кс. Віктар Ханько. Праграма рэкалекцый Пятніца: 17:00 – прыезд, рассяленне; 18.00 – Св. Імша; 19.30 — Вячэра; 20.30 – Уступ у рэкалекцыі. Малітва. Субота: 8.00 – св. Ружанец; 9.00 — сняданак; 10.00 — 1 Канферэнцыя; 11.00 — перерыв; 12.00 — 2 Канферэнцыя; 13.00 — абед; 14.30 ...
Читать далее »