На юбілей касцёла ў Навагрудку вядомыя мастакі падарылі свае працы

На юбілей 400-годдзя касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) беларускія мастакі, такія як Віктар Сагановіч, Аляксандр Грышкевіч, Павел Татарнікаў, Аляксандр Балдакоў, Сяргей Грыневіч, Васіль Матусевіч, Васіль Чатнеўцаў, Валянціна Шоба і іншыя, падарылі парафіі свае працы.

Падараваныя творы жывапісу маюць тры асноўныя тэматычныя напрамкі: святы Дамінік і ордэн дамініканаў, а таксама яго дзейнасць на Навагрудчыне, будынак касцёла Міхала Арханёла, постаць Святога Арханёла Міхала.

Працы майстроў будуць змешчаныя ў будынку парафіяльнага дома.

Дамінік Запаснік

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі