24 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала завершыўся 14-ты па ліку курс асноў хрысціянства (Керыгма) — А-курс. Першапачаткова на курс запісалася больш чым 20 Навагрудчан і жыхароў Навагрудскага раёну.
Курс праходзіў амаль тры месяцы і склаў 12 сустрэч разам з выходнымі на якіх прайшлі рэкалекцыі. Курс праводзілі 14 служыцеляў, якія на працягу трох месяцаў гаварылі сведчанні, маліліся і пасцілі за слухачоў курса.
Падчас сустрэч А-курса была таксама арганізавана група вернікаў, якія ў інтэнцыі ўдзельнікаў трывалі на Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
Курс завершыўся ўрачыстай супольнай вячэрай, падрыхтаванай вернікамі парафіі Св. Арханёла Міхала.
