У Навагрудку першым канцэртам арганнай музыкі распачаўся фестываль «Ars Magna Organi»

8 чэрвеня ў Навагрудку адбыўся першы канцэрт у рамках фестывалю духоўнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi», які сабраў вялікую колькасць слухачоў з Навагрудка і гасцей з усёй Беларусі.

Выканаўцамі канцэрта быў камерны ансамбль з г. Мінска: Александра Машуціна (арган), Сафія Голуб (скрыпка), Вольга Булахова (віяланчэль), Стэфан Булахоў (віяланчэль), Мірон Булахоў (скрыпка).

У праграме прагучалі наступныя творы:

  1. И.С. Бах. Ария из аркестровой сюиты №3 D-dur. BWV 1068
  2. Г.Бем. Хоральная партита «Wer nur den lieben Gott lasst walten».
  3. И.С.Бах. Соната №3 для виолончели и клавира g-moll (1 часть). BWV 1029
  4. А.Марчелло-И.С.Бах (арр.Моффата). Адажио из концерта для гобоя и струнных d-moll.
  5. Г.Кассадо. Токката в стиле Дж.Фрескобальди.
  6. А.Корелли. Соната для скрипки и бассо континуо оp.5 №4 F-dur.
  7. А.Вивальди. Концерт для двух виолончелей g-moll (1 часть). RV 531
  8. Б.Галуппи. Соната для органа d-moll.
  9. О. Верман. Соната для виолончели и органа оp.58 g-moll (1 часть).
  10. Ф.Крейслер. Прелюдия и аллегро в стиле Г.Пуньяни.

У межах фестывалю ў Навагрудку адбудуцца яшчэ 6 канцэртаў: 22 чэрвеня ў 19:00, 20 ліпеня ў 19:00, 3 жніўня ў 19:00, 18 жніўня ў 19:00, 7 верасня ў 19:00 і 21 верасня ў 19:00. Канцэрты прымеркаваныя таксама да юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, які будзе адзначацца сёлета.

Фестываль «Ars Magna Organi» акрамя Навагрудку праходзіць у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах і Іванаве з 8 чэрвеня па 13 кастрычніка, пад мастацкім кіраўніцтвам спадара Аляксандра Бурдзялёва. Падчас фестывалю адбудзецца 56 канцэртаў з выканаўцамі з Беларусі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Францыі і Венгрыі.

Дамінік Запаснік

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі