У Навагрудку пройдзе чарговы рэкалекцыйны курс «Назарэт»

Ілюстрацыйнае фота

З 26 па 28 красавіка, пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс «Назарэт», які правядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Месца правядзення курса — парафія Святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.

Кантактны нумар для дадатковай інфармацыі і запісу на рэкалекцыйны курс «Назарэт»: +375 (44) 771 99 83 — Марына.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі