На пачатку Адвэнта дзеці і моладзь парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку ў сучаснай форме вырашылі паказаць, у якой атмасферы радаснага чакання рыхтуюцца да святаў Божага Нараджэння.
Натхняльнікам ідэі відэароліка і песні быў кс. Павел Аляскевіч, які нясе душпастырскае служэнне ў Навагрудку. З вялікай зацікаўленасцю ў праект запісу песні і відэароліка, ўключылася каля 30 чалавек дзецей і моладзі, а таксама бацькі дзяцей, якія іх падтрымлівалі. Адвэнтавы гімн акрэсліў тэматыку разважанняў Божага слова падчас удзелу малых вернікаў у святых Імшах, прысвечаных Багародзіцы Марыі, і стаў заахвочваннем, каб не прапускаць і не спазняцца на Рараты, якія праходзяць у парафіяльным касцёле а 06.30 раніцы.
Маладыя вернікі з Навагрудка спадзяюцца, што гімн “Дарога Бога”, будзе духоўна натхняць вернікаў з іншых парафій у прыняцці Адвэнтавых пастановаў, чытаннні Божага слова і наведванні Раратаў.
Дамінік Запаснік
для друку