З 16 па 18 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Валерый Орсік з Дзеркаўшчыны. Тэма рэкалекцый — «Сям’я — школа малітвы». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння. Дзень першы Дзень другі Дзень трэці
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
З 9 па 11 снежня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Як перажываць цяжкасці ў жыцці?»
Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго ў што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры. Цяжкія часы — гэта найлепшая абстаноўка ...
Читать далее »Рэкалекцыі аб дзесяці Божых наказах пройдуць у Навагрудку
У канцы месяца, 28-30 кастрычніка ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для дарослых на тэму «Адкрыць наноў 10 Божых наказаў», якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. У 10 Божых наказах выражаны асноўныя і нязменныя абавязкі чалавека адносна Бога і бліжняга, таму яны актуальныя заўсёды і заўсёды нязменныя. Многія з цяперашніх ...
Читать далее »Рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?» пройдуць ва Уселюбе
Школа Natus Est ва Уселюбе распачынае курс рэкалекцый. Запрашаем на рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?», якія адбудуцца 21-23 кастрычніка. Пакора з’яўляецца адным з найбольш грэбаваных якасцяў у жыцці хрысціяніна. Усе прызнаюць, што гэта важна і неабходна. У той жа час, калі глядзець на дзеянні, вельмі мала рэальна турбуюцца аб гэтай якасці. Аб практычнай значнасці пакоры і тым, як яе ...
Читать далее »«Божы дар сяброўства»: чарговы «Вінаграднік» адбудецца ў Оршы
8 кастрычніка запрашаем на «Вінаграднік», які адбудзецца па адрасе: Орша, вул. Савецкая 6. Пачатак — 10.30, заканчэнне 21.00. Нягледзячы на тое, што тэма сяброўства не раз закраналася падчас нашых разважанняў на «Вінаградніку», хочам звярнуць увагу на тыя аспекты сяброўства, пра якія яшчэ не ішла гаворка, а таксама чарговы раз падкрэсліць наколькі важны для нас бліжні чалавек на нашым шляху веры. ...
Читать далее »Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Навагрудку
11-13 кастрычніка пра касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі для святароў, тэмай якіх будзе “Распаліць сэрца. Дух Святы ў дзеянні”. На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Праграма рэкалекцый: 11 кастрычніка: 10.00 — малітва на распачацце рэкалекцый; 10.30 — канферэнцыя I; 11.30 — перапынак; 12.00 — уводзіны і канферэнцыя II; 13.30 — абедзены перапынак; ...
Читать далее »Рэкалекцыі для катэхетаў і навучэнцаў тэалагічнага каледжа прайшлі ў Тракелях
У апошнія дні лета, з 26 па 28 жніўня, катэхеты, a таксама навучэнцы і выпускнікі дыяцэзіяльнага тэалагічнага каледжа імя св. каралевіча Казіміра сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), каб удзельнічаць у рэкалекцыях і духоўна падрыхтавацца да новага катэхетычнага года. Арганізатарам рэкалекцый быў Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі на чале з яго дырэктарам ...
Читать далее »Міністранты з Навагрудка паўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Мядзелі
3 25 па 29 ліпеня 13 міністрантаў з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку правялі выязныя духоўныя практыкаванні ў рэкалекцыйным доме айцоў кармелітаў у г. Мядзел. Праграма прадугледжвала малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў Найсвяцейшай ахвяры святой Імшы, маліліся св. Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзельнічалі ў катэхезах, а таксама ранішніх і вячэрніх малітвах. Міністранты наведалі ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 15 па 17 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі па распазнанні жыццёвага паклікання. Хлопцы з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі прыбылі на духоўныя практыкаванні, каб у будынку семінарыі разам маліцца, разважаць над Божым словам, размаўляць з мадэратарамі гэтай навучальнай установы, а таксама думаць пра выбар свайго будучага жыццёвага шляху. У межах сустрэчы ўдзельнікі з духоўным айцом кс. Янам ...
Читать далее »Рэкалекцыі для дзяўчат адбудуцца ў Мінску
З 24 па 27 жніўня сёстры дамініканкі запрашаюць дзяўчат ад 15 да 25 год на рэкалекцыі:«Ты цудоўная! Паглядзі на сябе вачыма Бога». Рэкалекцыі пройдуць у Мінску. Запісацца можна па тэлефоне +37533 347 70 67 — с. Міхаліна альбо праз асабістыя паведамленні ў інстаграм.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!