18 чэрвеня ў касцёле Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах адбудуцца рэкалекцыі “Сустрэча з Езусам у цемры”. ““Зямля ж была бязладдзем і пустэчаю, і цемра была над паверхняй бездані, і Дух Божы лунаў над водамі” (Быц 1, 2). Менавіта ў гэтую цемру ўваходзіць Пан, які ўсё змяніў, стварыў свет у яго прыгажосці і мудрасці, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Раней ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
У Навагрудку адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь
24-26 чэрвеня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы. У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, нашага народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, ...
Читать далее »«Шлях да сябе». Францішкане запрашаюць у Івянец на біблейскія рэкалекцыі
Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на бібліейскія рэкалекцыі з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам «Кніга Тобія. Шлях да сябе», якія пройдуць з 20 па 22 мая ў Івянцы, паведамляе Catholic.by. Старазапаветная Кніга Тобія — захапляльная гісторыя пра знаходжанне свайго ўласнага жыццёвага шляху, будаванне даверу да Бога у свабодзе і адносін з бацькамі і сваёй другой паловай. Адначасова гэта аповед пра самотнасць, якую трэба ...
Читать далее »Рэкалекцыі “Вырашэнне канфліктаў” адбудуцца ва Уселюбе
З 20 па 22 мая ў касцёле святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Вырашэнне канфліктаў». Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні ўзвышэння аднаго чалавека над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага чалавека з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс ...
Читать далее »Рэкалекцыі для салезіянаў прайшлі ў Росі
З 18 па 22 красавіка салезіяне кс. Боска перажывалі штогадовыя рэкалекцыі, якія сёлета прайшлі ў Росі. У бягучым годзе рэкалекцыі асаблівыя, бо салезіянскае Таварыства адзначае 100-годдзе сваёй дзейнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рэкалекцыі правёў Мітрапаліт на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе sdb.by. Гэтыя дні сталі часам духоўнай адновы і ўзмацнення, каб пасля іх ксяндзы з новымі сіламі маглі рэалізоўваць салезіянскае ...
Читать далее »Рэкалекцыі аб важнасці малітвы пройдуць ва Уселюбе
Парафія Святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) запрашае на рэкалекцыі з 8 па 10 красавіка, каб паразважаць разам аб важнасці малітвы, навошта, як часта і як маліцца. Жыццё на зямлі — гэта пастаянная духоўная барацьба. Часцей за ўсё мы гэтага не заўважаем, не звяртаем на гэта ўвагі. Але гэта не мяняе рэальнасці. Мы знаходзімся ў пастаянным супрацьстаянні з сіламі цемры, ...
Читать далее »Асаблівы час ласкі
«Дні рэкалекцый. Засяроджанне, каб пазнаць Бога, пазнаць сябе і такім чынам рухацца наперад. Час, неабходны для таго, каб адкрыць, у чым і як трэба выправіцца. Што рабіць? Чаго пазбягаць?». Св. Хасэмарыя Эскрыва, «Баразна», 177. Кажуць, што рэкалекцыі — гэта асаблівы час ласкі. У чым гэта праяўляецца? Як правільна перажываць рэкалекцыі? Рэкалекцыі — гэта духоўныя практыкаванні, мэтай якіх з’яўляецца вяртанне чалавека да ...
Читать далее »“Супакой вам!”: рэкалекцыі для салезіянаў супрацоўнікаў прайшлі ў Навагрудку
Прадстаўнікі трэцяй галіны Салезіянскай сям’і, салезіяне супрацоўнікі, сабраліся на рэкалекцыі ў Навагрудку 4-6 сакавіка. “Супакой вам” – так гучала тэма сустрэчы, якая стала для ўдзельнікаў часам узаемападтрымкі, інтэнсіўнай малітвы, разважання над страшнымі падзеямі сучаснасці, яднання з салезіянамі супрацоўнікамі ўсяго свету праз міжнародную ружанцовую малітву ў фармаце анлайн у інтэнцыі заканчэння вайны ва Украіне і супакоі ў шматлікіх іншых кутках свету, ...
Читать далее »«Дух павёў яго на пустыню»: у Оршы адбыліся рэкалекцыі для моладзі
5-8 сакавіка ў Оршы адбыліся рэкалекцыі для моладзі 18-35 год. Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі вы чуеце слова «пустыня»? Напэўна, у большасці з нас перад вачыма адразу ўзнікае шмат пяску, гарачыня, а яшчэ думкі аб выпрабаваннях і цяжкасцях. А ці вы былі калі-небудзь на пустыні? Удзельнікі рэкалекцый «Дух павёў Яго на пустыню…» мелі магчымасць выйсці на пустыню, каб засяродзіцца ...
Читать далее »Рэкалекцыі Lectio Divina пройдуць у Мядзелі
Айцы кармэліты запрашаюць усіх ахвотных на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 25 па 27 лютага (пятніца – нядзеля) у мядзельскім рэкалекцыйным доме. Духоўныя практыкаванні па методыцы Lectio Divina грунтуюцца на ўважлівым чытанні Божага слова і разважанні над ім у кантэксце ўласнага жыцця. Рэкалекцыі дапамогуць нанава адкрыць жывое і дзейснае Божае Слова і жыць ім. Правядзе духоўныя практыкаванні айцец Пётр Фраштэнга OCD. Прыблізны план рэкалекцый і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!