З 12 па 14 лістапада пры парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы NatusEst на тэму «Смартфон і твая душа». Адным з адрозненняў нашага часу сталі хуткарослыя высокія тэхналогіі. Імкліва і настойліва пранікаючы ў кожную сферу жыцця, тэхналогіі змяняюць нас. Прыносячы з сабой вялізныя магчымасці, яны змяняюць прыроду зносін людзей, лад мыслення, каштоўнасці і сэнс жыцця. ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сем’і на рэкалекцыі ў Навагрудак
5–7 лістапада адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Месца правядзення — Навагрудак, рэкалекцыйны дом пры касцёле святога Міхала Арханёла. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Унікальная аўтарская праграмма рэкалекцый ужо 18 гадоў дапамагае сужонкам з Беларусі не толькі выходзіць са шматлікіх крызісаў сужэнскага жыцця, але і далей ...
Читать далее »Пра сапраўдных хрысціян будуць разважаць на рэкалекцыях ва Уселюбе
З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін». Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не ...
Читать далее »У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі «Effata»
29-31 кастрычніка пры парафіі св. Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі для дарослых “Effata”, якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. Рэкалекцыі адбудуцца па адрасе: Навагрудак, вул. Савецкая, 2 Рэкалекцыі маюць на мэце дапамагчы ўдзельнікам больш адкрыцца на Божае Слова, перажыць асабістую, поўную даверу сустрэчу з Хрыстом праз Эўхарыстыю і сумесныя малітвы. Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю ...
Читать далее »Першы хрысціянскі фестываль «NOVAFEST» адбыўся ва Уселюбе
Першы хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «NOVAFEST» прайшоў 21 жніўня ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе. Праграма ўключала ўрачыстае адкрыццё фестывалю, святую Імшу, Крыжовы шлях у даліне блакітных крыжоў, сведчанні Божай прысутнасці ў жыцці людзей, сведчанні служэння Богу каталіцкіх рухаў Беларусі, канферэнцыю, Меджугорскі ружанец, Адарацыю, малітву аздараўлення. Напэўна, Пан Бог не проста так выбраў мястэчка Уселюб (слова паходзіць ад «усіх любіць») як месца ...
Читать далее »Першыя сумесныя рэкалекцыя для сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у Беларусі, прайшлі ў Росі
З 1 па 7 жніўня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) праходзілі першыя ў Беларусі супольныя рэкалекцыі для сясцёр з розных манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у нашай краіне. У духоўных практыкаваннях, арганізаваных па ініцыятыве Рады Каардынацыйнай Групы вышейшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстаў апостальскага жыцця ў Беларусі, узялі ўдзел прадстаўніцы ...
Читать далее »Рэкалекцыі Асацыяцыі Святой Сям’і прайшлі ў Навагрудку
18 па 24 ліпеня каля 20 сем’яў з Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўдзельнічалі ў штогадовых летніх рэкалекцыях у Навагрудку. Традыцыйна сем’і праводзяць рэкалекцыі разам з дзецьмі. Падчас канферэнцый і працы ў групах для дарослых арганізуюцца адмысловыя заняткі і майстар-класы для дзяцей. Дзякуючы супрацоўніцтву Кангрэгацыі і моладзі з мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. ...
Читать далее »Кармэліты босыя запрашаюць на рэкалекцыі ў Мядзел
Прапануем вернікам паўдзельнічаць у кармэліцкіх рэкалекцыях у манаскім доме пры парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі. Кармэліцкія рэкалекцыі: 13-15 жніўня — Асаблівасці кармэліцкай малітвы 3-5 снежня — Умова добрай малітвы паводле св. Тэрэзы з Авіля Прыкладны распарадак рэкалекцый: Пятніца: 18.00 – св. Імша 19.00 – Вячэра 20.00 – уводная арганізацыйная сустрэча, канферэнцыя І 21.00 – камплета, вячэрнія малітвы Субота: 7.30 ...
Читать далее »Ва Урбанах адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі
У парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у вёсцы Урбаны з 1 па 3 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі. Удзельнічалі ў іх 22 асобы. Праводзіў рэкалекцыі кс. Уладзімір Шыдлоўскі. У гэты час моладзь магла ўзбагаціць свае веды па святому Пісанню і катэхізісу. У гэтым ім дапамагала спадарыня Анжэліка Пілат, якая напрацягу трох дзён праводзіла для моладзі тэматычныя катэхезы. Удзельнікі ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у ліпені ў Браславе
З 8 па 11 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці для ўсіх ахвотных. Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел усіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 (33) 325 57 64 — Юрый +375 (29) 819 50 85 — Ларыса +375 (29) 622 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!