Ці ёсць ідалапаклонства ў 21-ым стагоддзі? На гэтую тэму будуць разважаць на рэкалекцыях з 10 па 12 снежня ва Уселюбе.
Рэкалекцыі прысвечаны таму, каб паказаць нам, людзям, якія жывуць у дваццаць першым стагоддзі, актуальнасць праблемы пакланення ідалам. Гаворачы аб ідалапаклонстве ў нашыя дні, часцей за ўсё можна пачуць рэакцыю, якая адмаўляе значнасць гэтай з’явы.
Калі евангеліст Ян напісаў сваё Першае пасланне да касцёла, у самым канцы свайго жыцця, ён падвёў вынік гэтаму пасланню нечаканай фразай: «Дзеці, захоўваеце сябе ад ідалаў» (1 Яна 5,21).
Апостал палічыў вельмі важным папярэдзіць пра гэта. Прымус чалавека пакланяцца каму-небудзь ці чаму-то, акрамя сапраўднага Бога, з’яўляецца галоўнай мэтай д’ябла.
Падчас духоўных практыкаванняў мы прыгледзімся да асноўных заганаў чалавечага жыцця, якім пакланяюцца сучасныя хрысціяне: пакланенне багаццю, абжорству, чалавечай уладзе, чалавечай славе і іншае. А таксама, як працаваць са сваімі жаданнямі, каб яны не сталі прычынай ідалапаклонства.
Пачатак: пятніца 19.00, 10 снежня.
Заканчэнне: нядзеля 13.30, 12 снежня.
Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280 05 45
casimir1433@gmail.com
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!