Быць сапраўдным мужчынам — паняцце вельмі расплывістае, асабліва ў нашыя дні. Сёння, калі свет знаходзіцца ў віры радыкальных пераменаў, калі бурацца векавыя асновы, калі губляецца падстава для якіх-небудзь аб’ектыўных маральных прынцыпаў наогул, пытанне сапраўднай мужнасці практычна страціла свой сэнс для многіх людзей. Але, нягледзячы на такое становішча спраў, Святое Пісанне шмат кажа аб тым, што значыць быць сапраўдным мужчынам.
Адно з такіх месцаў мы знаходзім у Пасланні да Цімафея. Апостал Павел дае тут падрабязнае апісанне якасцяў чалавека, якога ён называе «муж Божы».
Быць сапраўдным мужчынам, азначае пагадзіцца з Божым вызначэннем прыроды і характару сапраўднай мужнасці. Гэта значыць прыняць гэта вызначэнне, каб практычна жыць ім.
Пачатак: пятніца 19.00, 17 снежня.
Заканчэнне: нядзеля 13.30, 19 снежня.
Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280 05 45
casimir1433@gmail.com
Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год ва Уселюбе і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.
