З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін».
Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не з’яўляецца самамэтай.
Сапраўднае хрысціянства робіць рэальныя змены ў сэрцы і жыцці людзей, якія прыходзяць да Бога праз асобу Езуса Хрыста.
У чым заключаюцца гэтыя перамены? Што робіць Бог з чалавекам з моманту яго навяртання?
Праводзіць кс. Віталій Цыбульскі.
Пачатак: 15 кастрычніка (пятніца), 19.00.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +37529 280-05-45 альбо casimir1433@gmail.com
для друку