Архив меток: Уселюб

30 ліпеня ва Уселюбе адбудзецца хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2022

У суботу 30 ліпеня ва Уселюбе пройдзе NOVAFEST 2022 — хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі. Як гэта было ў 2021 годзе можна паглядзець па спасылке. Асноўным лейтматывам фестывалю гэтага года з’яўляецца тэкст з Евангелля паводле Лукі 24, 48: «Вы ж сведкі гэтага». Арганізатары запрашаюць удзельнікаў паразважаць над пытаннямі, як і навошта сведчыць пра Бога. Падчас фестывалю будзе магчымасць паслухаць сведчанні рэальных людзей, якія ...

Читать далее »

Рэкалекцыі “Вырашэнне канфліктаў” адбудуцца ва Уселюбе

З 20 па 22 мая ў касцёле святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Вырашэнне канфліктаў». Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні ўзвышэння аднаго чалавека над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага чалавека з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс ...

Читать далее »

Рэкалекцыі аб важнасці малітвы пройдуць ва Уселюбе

Парафія Святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) запрашае на рэкалекцыі з 8 па 10 красавіка, каб паразважаць разам аб важнасці малітвы, навошта, як часта і як маліцца. Жыццё на зямлі — гэта пастаянная духоўная барацьба. Часцей за ўсё мы гэтага не заўважаем, не звяртаем на гэта ўвагі. Але гэта не мяняе рэальнасці. Мы знаходзімся ў пастаянным супрацьстаянні з сіламі цемры, ...

Читать далее »

Рэкалекцыі «Быць хрысціянінам на працоўным месцы» пройдуць ва Уселюбе

Трэцюю частку жыцця мы праводзім на працы. І гэта выклікае шмат пытанняў не толькі ў хрысціян. Навошта я працую? Навошта ўвогуле трэба працаваць? Ці з’яўляецца праца непазбежным злом, вынікам грэхападзення? Ці правільна гэта, што я працую дзеля грошай? Менавіта на гэтыя пытанні будуць шукаць адказ на старонках Святога Пісання падчас рэкалекцый з 11 па 13 лютага ва Уселюбе. Каб зразумець, ...

Читать далее »

«Як стаць разумным?»: з 21 па 23 студзеня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі

Святы Ян кажа аб тым, што вы, юнакі, можаце мець сілу, вы можаце перамагчы злога (1 Ян 2,14). Дзе ўзяць сілу? Што для гэтага трэба? Аднак, сіла не складаецца толькі з самой сілы. Ёсць яшчэ адзін важны элемент, ад якога будзе залежаць эфектыўнасць нашага жыцця. Гэты элемент праходзіць па ўсёй кнізе Прыпавесцяў. У гэтай серыі рэкалекцый арганізатары звернуць увагу на ...

Читать далее »

«Жаночасць — Божы дызайн»: чарговыя рэкалекцыі ва Уселюбе

На гэтых выходных, з 19 па 21 лістапада ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі «Жаночасць — Божы дызайн». Паводле Святого Пісання, жаночасць, гэта не проста адно з якасцяў, якое было папулярным у адзін з перыядаў жыцця чалавецтва. Жаночасць — гэта сутнасць ідэнтычнасці жанчыны, у адпаведнасці з тым, як яе стварыў Бог. Яна характарызуецца некалькімі ключавымі фактарамі ...

Читать далее »

«Смартфон і твая душа»: рэкалекцыі ва Уселюбе

З 12 па 14 лістапада пры парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы NatusEst на тэму «Смартфон і твая душа». Адным з адрозненняў нашага часу сталі хуткарослыя высокія тэхналогіі. Імкліва і настойліва пранікаючы ў кожную сферу жыцця, тэхналогіі змяняюць нас. Прыносячы з сабой вялізныя магчымасці, яны змяняюць прыроду зносін людзей, лад мыслення, каштоўнасці і сэнс жыцця. ...

Читать далее »

Пра сапраўдных хрысціян будуць разважаць на рэкалекцыях ва Уселюбе

З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін». Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не ...

Читать далее »

Першы хрысціянскі фестываль «NOVAFEST» адбыўся ва Уселюбе

Першы хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «NOVAFEST» прайшоў 21 жніўня ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе. Праграма ўключала ўрачыстае адкрыццё фестывалю, святую Імшу, Крыжовы шлях у даліне блакітных крыжоў, сведчанні Божай прысутнасці ў жыцці людзей, сведчанні служэння Богу каталіцкіх рухаў Беларусі, канферэнцыю, Меджугорскі ружанец, Адарацыю, малітву аздараўлення. Напэўна, Пан Бог не проста так выбраў мястэчка Уселюб (слова паходзіць ад «усіх любіць») як месца ...

Читать далее »

Парафія Святога Казіміра ва Уселюбе запрашае на хрысціянскі фестываль «Novafest»

«Я праслаўлю тых, што праслаўляюць Мяне.» (1-я Царстваў  2:30) “Слаўлю Цябе, бо я цудоўна створаны, дзівосныя справы Твае”. (Пс 138, 14) Лета цешыць незвычайнай цеплынёй. Летнія месяцы для арганізатараў хрысціянскага фестывалю «NOVAFEST» ва Уселюбе — гэта ўдвая гарачая пара. Рэпетыцыі ўжо ў самым разгары, ідзе падрыхтоўка пляцоўкі для правядзення фестывалю. Нагадаем, што фестываль адбудзецца 21 жніўня. Арганізатары запрашаюць кожнага, хто ...

Читать далее »