З 20 па 22 мая ў касцёле святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Вырашэнне канфліктаў».
Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні ўзвышэння аднаго чалавека над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага чалавека з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс або з’яўляемся завадатарамі канфліктаў.
На працягу рэкалекцый мы будзем тлумачыць, як арганізаваць сваё жыццё так, каб не стаць удзельнікам канфлікту. Нам прадстаўляюцца біблейскія прынцыпы вырашэння канфліктаў.
Аспекты, якія закрануцца падчас рэкалекцый:
— Прычыны і прадухіленне канфліктаў;
— Метады вырашэння канфліктаў;
— Выкрыццё, выпраўленне, пераадольванне канфліктаў.
Пачатак: 20 мая (пятніца) 19.00.
Заканчэнне: 22 мая (нядзеля )13.30.
Кошт удзелу: 70 руб.
Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22
Падрабязней пра як дабрацца да касцёла можна пачытаць па спасылцы.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280 05 45
e-mail: casimir1433@gmail.com
Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год можна па спасылцы.
