Святы Ян кажа аб тым, што вы, юнакі, можаце мець сілу, вы можаце перамагчы злога (1 Ян 2,14). Дзе ўзяць сілу? Што для гэтага трэба? Аднак, сіла не складаецца толькі з самой сілы. Ёсць яшчэ адзін важны элемент, ад якога будзе залежаць эфектыўнасць нашага жыцця. Гэты элемент праходзіць па ўсёй кнізе Прыпавесцяў.
У гэтай серыі рэкалекцый арганізатары звернуць увагу на дамінуючую тэму, якой цар Саламон пачынае кнігу Прыпавесцяў. Гэта тэма – практычная, асабістая мудрасць жыцця, як навучыцца перамагаць.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі Св. Казіміра ва Ўселюбе.
Пачатак: 21 cтудзеня, пятніца, 19.00,
Заканчэнне: 23 cтудзеня, нядзеля, 13.30.
Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280-05-45
casimir1433@gmail.com
