У духоўных практыкаваннях пад дэвізам «Маліцца, каб жыць» могуць прыняць удзел дзяўчаты ад 14-гадовага ўзросту. Рэкалекцыі пройдуць пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенская вобласць) 25–28 жніўня. Харчаванне і начлег забяспечваюць арганізатары. Пры сабе неабходна мець: Біблію, зменны абутак, спальны мяшок і карымат. Колькасць месцаў для ўдзельніц абмежаваная. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: (8 029) 884-39-67, с. ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
«Даверыцца Езусу»: айцы піяры арганізавалі рэкалекцыі для юнакоў
З 25 — 31 ліпеня 2017 г. «на прыродзе» адбыліся 6-цідзённыя рэкалекцыі для юнакоў з піярскага душпастырства ва ўзросце ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні прайшлі пад назвай «Даверыцца Езусу» асноўваючыся на Евангеллі паводле св. Мацвея. Такія малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць юнакам паглыбіць сваю веру, узмоцніць сяброўства з Хрыстом, і адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. Падчас рэкалекцый была супольная ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці прайшлі ў Браславе
З 27 па 30 ліпеня ў браслаўскай парафіі праходзілі XIII рэкалекцыі цвярозасці. Арганізавала іх душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам MS. Пра актуальнасць праблемы алкагалізму ў нашай краіне, напэўна, і казаць не трэба. Беларусы па-ранейшаму застаюцца аднымі з сумных лідараў па колькасці ўжывання спірту на душу насельніцтва. Важную ролю ў дапамозе залежным ад алкаголю адыгрываюць групы ...
Читать далее »Рэкалекцыі распазнання паклікання адбудуцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
З 3 па 6 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14 гадоў. Рэкалектанты змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. З сабой трэба мець ...
Читать далее »У Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці
Прыняць удзел у рэкалекцыях могуць усе жадаючыя, каму неабыякава праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Духоўныя разважанні адбудуцца 28-30 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Сваё жаданне прыняць удзел ужо выказалі ўдзельнікі з Літвы і Расіі, паведамляе catholic.by. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 ...
Читать далее »У жніўні ў Оршы пройдуць рэкалекцыі «Бэтанія»
З 10 па 14 жніўня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі «Бэтанія». Гэта спроба спалучыць адпачынак з сустрэчай з Богам. Кожнаму дню будзе спадарожнічаць адна тэма, якая будзе раскрывацца перад удзельнікамі ў канферэнцыі, самастойнай працы, абмеркаванні ў групе і ў разважанні над Божым Словам. Падчас рэкалекцый будзе магчымасць адпачыць, пазнаёміцца з новымі людьмі, паразмаўляць са святаром ці скарыстацца з сакраманту споведзі. Бэтанія ...
Читать далее »Для моладзі з Навагрудка зладзілі выяздныя рэкалекцыі
З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выяздныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў в. Уселюб у парафіяльным доме і касцёле. Каля 20-ці чалавек на працягу чатырох дзён разважалі над Божым Словам. У першы дзень, тэмай якога было разважанне над словам “Бачыць” моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку, хараство навакольнага стварэння і тое, што бліжняга ...
Читать далее »Мужчын запрашаюць на рэкалекцыі на байдарках
З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынскае паломніцтва ў форме 4-хдзённага сплаву на байдарках. У ходзе рэкалекцый будуць разважанні над Словам Божым і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын», якія будзе праводзіць душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі а. Віталь Сапега OP. Мужчынская пілігрымка на байдарках — гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі
3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...
Читать далее »Курс «Давід»: на тэму духоўнай барацьбы будуць разважаць у Оршы
З 7 па 9 мая ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы. Тэма духоўнай барацьбы датычыць кожнага веруючага. Барацьба з ворагам Божага Валадарства — гэта не толькі тэма барацьбы з магіяй. Гэта таксама тэма барацьбы са спакусамі, з падманамі злога, парадак у эмацыйнай сферы, практыкаванне аскезы і т.д. Гэта барацьба, насамрэч, ахоплівае нашмат больш пытанняў чым нам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!